Марыя Калеснікава ў судзе: Іх кайданы і нянавісць разаб'юцца аб нашы танцы, песні і смех

Сёння працягнулася закрытае пасяджэнне па справе Максіма Знака і Марыі Калеснікавай. Адвакатам забаронена распавядаць падрабязнасці працэса але трансляваць знешняму свету эмоцыі абвінавачаных яны могуць.

_5215324151710069905_121.jpg

Прэс-служба Віктара Бабарыкі адзначае, што на сённяшнім пасяджэнні Марыя Калеснікава была ў белай кашулі і сваёй любімай чорнай скураной курцы. Памада, як заўсёды, чырвоная.

Адвакаты не могуць каментаваць працэс, родных на пасяджэнне не пускаюць. Але яны прыходзяць кожны дзень да будынка суда. Пастаяць побач.

— Іх кайданы і нянавісць разаб'юцца аб нашы танцы, песні і смех, — вось з такім настроем сёння Маша, піша прэс-служба Віктара Бабарыкі.

Нагадаем, Марыя і Максім знаходзяцца пад вартай з верасня 2020 года. Ім прад'явілі абвінавачванні адразу па некалькіх артыкулах Крымінальнага кодэкса — «заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь», «змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам», «стварэнне экстрэмісцкага фарміравання і кіраўніцтва ім».

Абодвум абвінавачаным пагражае да 12 гадоў пазбаўлення волі, праваабарончыя арганізацыі прызналі іх палітвязнямі.