«Сядзеў я шчаслівы, гледзячы на рондаль шчаўевага баршчу». Аляксей Навальны сустрэўся ў калоніі з жонкай
Расійскі апазіцыянер Аляксей Навальны працягвае адбываць зняволенне ў калоніі ва Уладзімірскай вобласці. Нядаўна ў яго было спатканне з роднымі, у прыватнасці, з жонкай Юліяй. Як усе прайшло, галоўны апанент Уладзіміра Пуціна распавёў на сваёй старонцы ў інстаграме.
«Гэта былі вельмі кайфовыя тры дні, — напісаў Аляксей Навальны. — Шануйце простыя жыццёвыя моманты, сябры мае. Яны вельмі-вельмі добрыя, гэта разумееш, пазбавіўшыся іх. Напрыклад, вашы бацькі, напэўна, месяцамі зазываюць вас у госці. А вам не хочацца. Бо будуць карміць як на забой, лезці з роспытамі. Ну і наогул — часу няма.
А я вось папрасіў, каб на спатканне прыехалі ўсе-усе (яны
прыехалі на некалькі гадзін, на ўсе тры дні засталася толькі Юля), і мы
правялі рэканструкцыю дачнага абеду. І сядзеў я ўчора цалкам шчаслівы, гледзячы
на рондаль шчаўевага баршчу (у нашай сям'і яго культ) і патэльню са смажанай
бульбай <...>
І я зусім не хацеў пісаць банальны дурны пост у
стылі: «Патэлефануйце бацькам». Але, тыпу, так. Пазваніце. І на сямейны
абед схадзіце. І ідзіце з жонкай/мужам есці ў 2 ночы. І абдымацца пры кожнай
магчымасці».