Налепшыя людзі цяпер у турме, а маглі б укладаць свае таленты ў нашу агульную будучыню

Каманда Віктара Бабарыкі заявіла, што лічыць неабгрунтаваным і незаконным уключэнне Марыі Калеснікавай і Максіма Знака ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці. Дакладна гэтак жа, як і раней вынесеныя абвінаваўчыя прысуды — 11 і 10 гадоў калоніі.

Прадстаўнік каманды Віктара Бабарыкі Іван Краўцоў пракаментаваў уключэнне Марыі Калеснікавай і Максіма Знака ў спіс асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці:

Амаль праз два гады — чарговы "палітычны ход", прызнанне тэрарыстамі Марыі і Максіма. Чаго гэтым спрабуе дамагчыся ўлада? Загадка.

Праблемы экспарту і крызісу кіравання так дакладна не вырашыць. Разумныя, найлепшыя людзі, якія знаходзяцца ў турме замест таго, каб укладваць свае таленты ў нашу агульнае будучыню.

Ва ўсім свеце яны героі, у сябе на радзіме — тэрарысты.

У камандзе Віктара Бабарыкі звярнулі ўвагу, што Максім і Маша ніколі не парушалі закон, а ўсе іх дзеянні былі накіраваныя выключна на змену ўлады законным шляхам і на захаванне незалежнасці і суверэнітэту Беларусі.

 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: