Марыя Калеснікава: я не пашкадавала пра свой выбар ні на ёту
Роўна два гады таму Марыя Калеснікава, як і тысячы іншых беларусаў, падтрымалі Віктара Бабарыка ў рашэнні стаць кандыдатам прэзідэнты.
Марыя Калеснікава
даслала з калоніі даслала ўспаміны пра вельмі важны дзень у
сваім жыцці:
— У гэты дзень я зрабіла адзін з самых важных крокаў у сваім жыцці — стала часткай каманды Віктара Дзмітрыевіча Бабарыка. Нават нягледзячы на ўсё, што мне давялося прайсці (і яшчэ прыйдзецца), я не пашкадавала пра свой выбар ні на ёту.
Менавіта цяпер, калі я зведала і ўбачыла, як на самай справе НЕ працуе права, закон, сістэма і сама дзяржава, для мяне, як для палітыка, гэта неабходны і важны вопыт.
А тут у "зоне пераламлення рэальнасці", дзе пераламляюцца каштоўнасці, паняцці пра дабро і зло, чалавечыя адносіны і самі людзі, я яшчэ больш здабыла ўпэўненасць у тым, што Беларусы і Беларусь вартыя таго, каб за іх змагацца. Я з вамі!