У рэдакцыі Intex-press адбыўся ператрус ў сувязі са справаў журналіста Юрыя Ганцарэвіча
У рэдакцыю баранавіцкага выдання Intex-press прыйшлі з ператрусам. Пра гэта паведамілі журналісты незалежнага рэгіянальнага медыя.
Ператрус быў звязаны са справай затрыманага палітзняволенага журналіста Юрыя Ганцарэвіча, якому было прад'яўлена абвінавачанне па ч.1 артыкула 361-4 КК Беларусі (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці).
Журналіста затрымалі за тое, што ён нібыта сфатаграфаваў расійскую ваенную тэхніку і даслаў здымкі ў СМІ, прызнаныя беларускімі ўладамі «экстрэмісцкімі».
У выніку
ператрусу была канфіскаваная фотатэхніка, з дапамогай якой, як пазначана ў
пастанове на ператрус, былі зроблены здымкі ваеннай тэхнікі на аэрадроме ў
Баранавічах.
Нагадаем, што Юрыя Ганцарэвіча затрымалі 27 красавіка па адміністрацыйнай справе (якой менавіта, не вядома). У гэты час ён знаходзіўся ў адпачынку.
29 красавіка яго асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту, але на волю ён так не выйшаў — на яго завялі крымінальную справу.