
Па версіі следства, Аляксандр Міронаў з 11 кастрычніка 2020 года па
24 лютага 2022 года «размяшчаў паведамленні, якія ўтрымлівалі заклікі да ўдзелу
ў групавых дзеяннях, чым ажыццявіў арганізацыю групавых дзеянняў, а таксама
падрыхтоўку асобаў да ўдзелу ў гэтых дзеяннях».
24 лютага мужчына пакінуў паведамленні з заклікам сабрацца а
17:00 каля крамы Green, каб выказаць свой пратэст супраць вайны Расіі з
Украінай — у гэты ж дзень яго і затрымалі.