Інфекцыяніст Мікіта Салавей папярэдзіў пра рост захворвання COVID-19. Што з гэтым рабіць?

Пра тое, што ідзе новая хваля, лекары папярэджваюць даўно. Вяртанне ковіду чакаецца напрыканцы лета — напачатку восені.

koronavirus_2.jpeg

«Вопыт некалькіх апошніх дзяжурстваў у інфекцыйнай больніцы паказвае, што ў Мінску зноў пачаўся паступовы рост захворвання COVID-19. Усё большая колькасць пацыентаў, якія маюць клініку вострай рэспіраторнай інфекцыі, атрымліваюць пры абследаванні станоўчы вынік тэсту на SARS-CoV-2. Частка з такіх пацыентаў маюць патрэбу ў шпіталізацыі, — піша ў Facebook былы галоўны інфекцыяніст Мінска Мікіта Салавей. —

Па-ранейшаму сярод іх пераважаюць людзі, якія так і не атрымалі ні адной дозы вакцыны супраць COVID-19, але пры гэтым яны маюць абцяжарвальныя фактары рызыкі — хранічныя захворванні, залішняя вага, пажылы ўзрост, імунасупрэсію.

Асобная група пацыентаў — гэта асобы з сур'ёзнай спадарожнай паталогіяй (цукровым дыябетам, сардэчнай недастатковасцю, дрэнна кантраляванай артэрыяльнай гіпертэнзіяй, хранічнай абструкцыйнай хваробай лёгкіх і інш.), у якіх каронавірусная інфекцыя працякае толькі з ліхаманкай і інтаксікацыяй, без сур'ёзнай непасрэднай паразы лёгкіх, аднак прыводзіць да дэкампенсацыі папярэдніх захворванняў, і таму ім таксама неабходнае лячэнне ва ўмовах стацыянара.

Варыянты каронавіруса амікрон, сярод якіх налічваецца ўжо па меншай меры 5 субварыянтаў, характарызуюцца вельмі высокай частатой перадачы ад інфікаванага іншым асобам у параўнанні з раней існымі тыпамі SARS-CoV-2. Субварыянты амікрон BA.4 і BA.5 па многіх даследаваннях супернічаюць ці нават пераўзыходзяць самы кантагіёзны з вядомых сёння вірусаў — вірус адзёру.

Гэта азначае, што адзін чалавек, інфікаваны ВА.4/BA.5 субварыянтамі каронавірусу, можа пры неспрыяльным збегу абставінаў інфікаваць да 18 іншых асоб. Менавіта таму зноў становяцца актуальнымі простыя сродкі стрымлівання распаўсюджвання інфекцыі, якія даказалі сваю эфектыўнасць у сотнях даследаванняў, — нашэнне масак у месцах масавага збору людзей, асабліва ў абмежаваных замкнёных прасторах, абмежаванне наведвання людных месцаў без крайняй неабходнасці, гігіена рук, сацыяльнае дыстанцыяванне.

Не губляе свайго значэння вакцынацыя супраць COVID-19. Так, згодна з большасцю міжнародных рэкамендацый вакцынацыя рэкамендуецца ўсім дарослым (а, напрыклад, у ЗША — і ўсім дзецям, старэйшым за 6 месяцаў; узрост пачатку вакцынацыі дзяцей можа адрознівацца ў залежнасці ад краіны).

У цяперашні час, згодна з рэкамендацыямі CDC (цэнтр па кантролі і прафілактыцы захворвання ЗША), рэгулярна карэктуюцца на аснове аналізу апошніх дадзеных высокай ступені доказнасці, мінімальна дастатковым лічыцца першасная вакцынацыя з дзвюх вакцын і абавязковая бустарная рэвакцынацыя адной дадатковай дозай вакцыны (праз 5 месяцаў і пазней пасля першаснай вакцынацыі).

Выключэнне складаюць імунакампрамеціраваныя асобы з субаптымальным развіццём імуннага адказу на вакцыны, ім часта рэкамендуецца дадаткова трэцяя доза вакцыны праз 28 дзён пасля другой (і гэта ўсё яшчэ першасная вакцынацыя), а бустарная доза (чацвёртая) уводзіцца праз 3 месяцы і пазней пасля папярэдняй.

Другая бустарная доза па рэкамендацыях CDC неабходная не раней 4 месяцаў ад першай бустарнай дозы і рэкамендуецца абавязкова ўсім асобам старэйшым за 50 гадоў, а таксама асобам старэйшым за 12 гадоў, якія маюць імунасупрэсію. Наколькі неабходна ўвядзенне другой бустарнай дозы вакцыны іншым асобам, якія атрымалі стандартную вакцынацыю і адзін бустар, да гэтага часу прадмет гарачых дыскусій і працяглых даследаванняў. Аднак увядзенне дадатковага другога бустэру, асабліва калі парушаная схема вакцынацыі раней, можа быць толькі ў плюс.

<...>

Імунны адказ пасля раней перанесенай каронавіруснай інфекцыі і пасля вакцынацыі субаптымальны для прадухілення інфікавання варыянтам каронавіруса амікрон, але па-ранейшаму эфектыўна зніжае рызыку цяжкага плыні хваробы, ускладненняў і смерці.

Вакцынацыя нават падчас ўздыму захворвання не нясе дадатковых рызык для здароўя чалавека, калі ён усё ж захварэе, атрымаўшы кантакт з вірусам неўзабаве пасля яе. Наадварот, нават некалькі дзён ўздзеяння вакцыны на арганізм забяспечваюць індукцыю імуннага адказу і ўжо паляпшае прагноз хваробы.

І калі вам кажуць, што пры нейкім стане проціпаказаная вакцынацыя супраць COVID-19, сумнявайцеся. Наадварот, практычна любая хранічная паталогія павялічвае рызыкі цяжкай плыні каронавіруснай інфекцыі, і карысць вакцынацыі пры гэтым адназначная. Каб канчаткова пераканацца ў гэтым, зайдзіце на сайты профільных медыцынскіх супольнасцяў для пацыентаў, якія ёсць у інтэрнэце, і прачытайце рэкамендацыі спецыялістаў, у тым ліку заснаваныя на выніках эфектыўнасці і бяспекі вакцынацыі сапраўды такіх жа людзей з сапраўды такім жа захворваннем. Або звярніцеся па параду да спецыялістаў, якія сапраўды займаюцца пытаннямі вакцынацыі COVID-19».

Чарговая хваля каронавіруса чакаецца ў Беларус прыкладна праз месяц. З папярэднімі ўлады спраўляліся больш прапагандай, выстаўляючы Лукашэнку палымяным барацьбітам з ковідам. На справе ж, менавіта Лукашэнка раіў беларусам не звяртаць увагі на пандэмію, але калі што, то лячыцца трактарам і козачкамі.

Афіцыйная статыстыцы ад Мінздароўя не давярала большасць беларусаў, але цяпер ведамства лічбы захворвання зусім амаль не публікуе.