«Я хачу жыць у краіне, дзе пануе закон». Бабарыка выступіў у судзе. Яму апладзіравалі, некаторыя плакалі

У аўторак, 6 красавіка, у судзе па справе топ-менеджараў «Белгазпрамбанка» дапыталі Віктара Бабарыку, адзінага з васьмі фігурантаў, які не прызнаў віну. Бабарыка заявіў, што і ён, і астатнія фігуранты справы невінаватыя.

400082500453_479727.jpg

Бабарыка заявіў, што яго пераслед палітычна матываваны, абсалютна неабгрунтаваны, і адмовіўся даваць паказанні, заявіўшы, што мэтай працэсу з'яўляецца не ўстанаўленне віны, прадстаўленне доказу віны, а абгрунтаванне яго няўдзелу ў палітычным працэсе.

Віктар Бабарыка ўспомніў ход перадвыбарнай кампаніі, дзе яго лічылі галоўным супернікам Аляксандра Лукашэнкі, адзначыў, што банк шмат разоў праходзіць праверкі ўнутраныя і знешнія. Ён лічыць, што былыя калегі яго агаварылі пад ціскам у СІЗА КДБ, адзначае TUT.BY.

Бабарыка сцвярджае, што невінаваты, ніколі не браў хабараў. Пры гэтым ён сумняваецца ў аб'ектыўнасці суда, бачыць у пераследзе ціск улад на яго і на яго блізкіх.

— Напэўна, ужо ні для каго не сакрэт, што да кожнага банка прымацаваны асобны куратар Камітэта дзяржбяспекі, — заявіў ён, здзівіўшыся, што за 20 гадоў працы банка і рэвізійная камісія, прызначаная акцыянерамі, і аўдытары, і cавет дырэктараў, і рэйтынгавыя агенцтвы, і знешнія кантралюючыя органы не звярнулі ўвагі на тую схему, пра якую цяпер кажа абвінавачванне.

Ён распавёў, што ў студзені 2020 года ў «Белгазпрамбанка» скончылася пазачарговая праверка Нацбанка. «Яна, чаго ўтойваць, выявіла парушэнні», — распавёў экс-банкір, дадаўшы, што іх прызналі нязначнымі і топ-менеджменту дазволілі атрымаць узнагароджанні за папярэднія гады працы.

— Следчыя органы ставяць пад сумнеў прафесіяналізм і цэласнасць усёй сістэмы кантролю ў банкаўскай сферы і прафесіяналізм акцыянераў (нагадаю, гэта «Газпрам» і «Газпрамбанк»), — адзначыў ён.

Бабарыка заявіў, што прэтэнзіі, прад'яўленыя яму пры затрыманні ў чэрвені 2020 года, цяпер не з'яўляюцца прадметам разгляду.

— Гэта значыць, цяперашняе абвінавачанне заснавана толькі на добраахвотнасці паказанняў, дадзеных абвінавачанымі ў СІЗА КДБ. Я разумею, што СІЗА КДБ спрыяе прасвятленню памяці і фарміраванню правільных ацэнак... Ніякай арганізаванай злачыннай групы не было. Усе дзейнічалі выключна ў інтарэсах банка і па ўласнай ініцыятыве.

— Мяне, вядома, моцна здзівіла, што мае былыя калегі агаварылі сябе і спрабуюць агаварыць мяне. Але я разумею, чаму гэта зроблена. Той ціск, які аказваецца ў СІЗА КДБ... Я таксама вёў тыя самыя гутаркі. Мне нават са шкадаваннем у голасе сказалі, што фізічныя катаванні забароненыя... Але весці гутаркі гадзінамі, а часам і па начах — тая яшчэ гісторыя. І гэта не проста прэсінг на цябе, гэта прэсінг на родных і блізкіх. Не лепшая гісторыя: ведаць, што твае дзеці ў СІЗА КДБ.

Ён распавёў, што ў СІЗА КДБ зняволеныя абавязаныя паглядзець «Панараму», дзе ўвесь гэты час наўпрост заяўлялася пра віну фігурантаў.

— Складана выстаяць ад бяссілля, калі ты чуеш, у якім аб'ёме і на якім узроўні наканаваная твая віна. Гэта спрыяе жаданню пайсці на кампраміс.

Бабарыка не выключыў, што яго рашэнне пачаць выбарчую кампанію вельмі істотна паўплывала на лёсы цяперашніх абвінавачаных.

— У кагосьці павалілася кар'ера, у кагосьці бізнес, які ён будаваў многія-многія гады. Нейкія абгрунтаваныя настроі супраць мяне маглі быць. Калі паглядзець на першапачатковыя прызнальныя паказанні, можна ўбачыць, што інфармацыя там праўдзівая.

Абвінавачаны распавёў, што банк фактычна рабіў стартапы: укладваў грошы ў кампаніі і пасля здзяйсняў «выхад».

— Асноўная задача мяне як кіраўніка заключалася ў прыняцці рашэнняў на падставе эканамічнай абгрунтаванасці і адпаведнасці заканадаўству. Банк быў зацікаўлены, каб стартап працаваў. Я не ведаю, чаму людзі, якія сядзяць у гэтай клетцы, адмаўляюцца ад свайго фантастычнага інтэлектуальнага патэнцыялу, які яны альбо моўчкі ці іншым чынам ўкладвалі ў развіццё гэтага стартапа.

Экс-банкір некалькі разоў падкрэсліў, што аднаасобна ў банку не мог нічога вырашаць.

— Механізм прыняцця рашэнняў не прадугледжвае ні прыняцця рашэнняў адным чалавекам, ні прыняцця рашэнняў эканамічна немэтазгодных.

Ён падкрэсліў, што ў справе няма доказаў яго дзеянняў супраць інтарэсаў банка і атрымання за гэта якога-небудзь узнагароджання.

Бабарыка лічыць, што адзіная кропка, якая можа з'яўляцца падставай для з'яўлення пачуцця віны ў людзей, — канфлікт інтарэсаў, дзеянне супраць інтарэсаў арганізацыі, гэта значыць банка, — адзначыў ён, патлумачыўшы, што ў банку прымалі ўсе патрэбныя меры, каб канфлікту інтарэсаў пазбегнуць.

Ён упэўнены, што і дзейнасць кампаній, і наступны продаж доляў у стартапах, exit, былі цалкам законнымі.

— Я вельмі шчыра сумняюся ў аб'ектыўнасці судовага разбору. Я выдатна разумею той прэсінг, які працягваецца нават цяпер. Вы чулі заявы спадара Лукашэнкі, спадара Шведа пра ўжо ўстаноўленую віну. Пакуль на гэтым этапе я не буду адказваць на пытанні і даваць якія-небудзь тлумачэнні. Перакананы, што тое, у чым абвінавачваюць людзей і ў чым яны прызнаюцца, — яны не вінаватыя, — заявіў Бабарыка.

— Я доўга не мог адказаць на пытанне, ці правільна я зрабіў 12 траўня (калі заявіў аб жаданні вылучыць сваю кандыдатуру на выбарах). Былі наступствы для маёй справы, якой аддаў 25 гадоў, для людзей, для сына, для сяброў. Але я ведаю адно, матыў быў толькі адзін: я хачу жыць у краіне, дзе пануе закон.

У зале пачалі гучна пляскаць, некаторыя плакалі. Суддзя прыгразіў выдаліць усіх з залы.

Далей Бабарыка адмовіўся адказваць на пытанні.

Раней сёння заканчвалі допыт абвінавачанага Віктара Кабяка, заснавальніка кампаніі «Актыўлізінг». На пытанне аб тым, ці меліся прававыя падставы для пералічэння дывідэндаў кампаніяй «Актыўлізінг» на карысць «Белгазпрамбанка», ён адказаў так:

— Фармальныя падставы для гэтага былі. Але па сутнасці гэта няправільнае рашэнне. Яно кваліфікавалася карупцыйным аддзелам Рэспублікі Беларусь. Гэта я ўсвядоміў пасля.

Справа Бабарыкі і топ-менеджараў «Белгазпрамбанка»

Працэс па «справе Белгазпрамбанка» Віктара Бабарыкі, які мог стаць галоўным супернікам Аляксандра Лукашэнкі на прэзідэнцкіх выбарах у жніўні мінулага года, пачаўся 17 лютага. Справу разглядае Вярхоўны суд у будынку суда Маскоўскага раёна.

Ужо на некалькі пасяджэнняў прэс-служба Вярхоўнага суда адмовілася акрэдытаваць журналістаў найбуйнейшых незалежных медыя. Афіцыйная прычына — прафілактыка каронавіруса, дэфіцыт месцаў, допуск дастатковай колькасці СМІ для таго, каб заявіць пра забеспячэнне галоснасці.

Па «справе Белгазпрамбанка» праходзяць восем фігурантаў. Віктар Бабарыка абвінавачваецца ў «адмыванні сродкаў, атрыманых злачынным шляхам» (ч. 2 арт. 235 КК, да сямі гадоў пазбаўлення волі), і «атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры» ( ч. 3 арт. 430 КК, да 15 гадоў пазбаўлення волі). Аляксей Задойка (былы першы намеснік старшыні праўлення «Белгазпрамбанка»), Кірыл Бадзей (в.а. старшыні праўлення «Белгазпрамбанка» пасля сыходу Бабарыкі), Сяргей Шабан (намеснік старшыні праўлення «Белгазпрамбанка»), Дзмітрый Кузьміч (намеснік старшыні праўлення банка), Аляксандр Ільясюк (намеснік старшыні праўлення банка), Сяргей Дабралёт (былы намеснік старшыні праўлення банка) абвінавачваюцца ў атрыманні хабару ў асабліва буйным памеры. Віктар Кабяк (заснавальнік кампаніі «Актыўлізінг») абвінавачваецца ў дачы хабару паўторна альбо ў буйным памеры.