Як беларусы Падляшша адзначаюць Стары Новы год

З 13 па 14 студзеня праваслаўнае Падляшша сустракае Стары Новы год. Гістарычна гэты дзень называлі па-рознаму: Гагатуха, Багаты вечар, Маланка, Шчодры вечар.



2021_01_13_volha_siamaszka_tradycyja_andrasiuk.jpg

Сваімі ўспамінамі пра тое, як раней падляшукі адзначалі гэтае свята, з Беларускім Радыё Рацыя падзяліўся яго былы вядоўца Міхал Андрасюк:

— З дзяцінства памятаю як вечар шалёны, калі мы, дзецюкі, маглі рабіць што заўгодна — знесці камусьці фортачку і закінуць у глыбокі снег, сані на дах стадолы здаралася закінуць. Былі і высыпаныя саломай ці сенам сцежкі ад хлопца да дзяўчыны. Такім чынам заяўлялі ўсяму свету, што гэты хлопец ходзіць да гэтай дзяўчыны.

Сёлета з-за пандэміі Стары Новы год можа прайсці без калядоўшчыкаў і сустрэчаў з сябрамі.

2021_01_13_volha_siamaszka_gosc_racji_andrasiuk_foty_1.jpg
2021_01_13_volha_siamaszka_gosc_racji_andrasiuk_foty.jpg