Як фальсіфікуюць гістарычны цэнтр Гродна
Гарадзенскі блогер Supron-licvin склаў
рэйтынг сучасных будынкаў, якія, на яго думку, псуюць
гістарычны цэнтр Гродна. У сваім аглядзе
ён адназначае, што можа некаторыя з
збудаванняў і выглядаюць нядрэнна, але
няглядзечы на свае архітэктурныя
асаблівасці, яны ўсё ж не ўпісваюцца ў
агульную панараму старых вуліц.
![sm_full__7_.jpg sm_full__7_.jpg](/img/v1/userfiles/images/sm_full__7_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Па просьбе гарадзенскага блогера
сітуацыю з сучаснай архітэктурай горада
пракаментаваў Антон Астаповіч — старшыня
Беларускага добраахвотнага таварыства
аховы помнікаў гісторыі і культуры:
«Забудова пустуючых месцаў на месцы згубленых гістарычных будынкаў, у адпаведнасці з існуючымі методыкамі, не трывае стылізацыі, стварэння такіх вось псеўдагістарычны хатак. Па правілах, тут трэба праектаваць і ўзводзіць аб'екты, якія павінны адлюстроўваць час іх узвядзення, і не проста аб'екты, а будынкі высакаякаснай архітэктуры, і з адным умовай: сучасныя архітэктурныя аб'екты павінны быць створаны ў гістарычным габарытным «кантэйнеры». Яны павінны аднаўляць, а не ламаць аб'ёмна-планіровачную структуру, якая склалася гістарычна».
Як
паказвае практыка, за паўтара дзесяцігоддзя
ХХІ стагоддзя ва ўсім горадзе так і не
было створана ні аднаго сучаснага
будынка, знешні выгляд якога прымусіў
бы з трапятаннем і заміраннем сэрца
ставіцца да яго архітэктуры, на фоне
якога жадаў бы сфатаграфавацца гараджанін
і прыезджы. У адрозненне ад Гродна, у
суседніх Вільні і Беластоку за апошнія
гады з'явілася шмат цікавых і арыгінальных
сучасных будынкаў, якія вельмі гарманічна
глядзяцца ў агульным архітэктурным
ансамблі. Нашы ж архітэктары кіруюцца
зыходзячы з аднаго правіла: пабудаваць
хутка, танна і хітра. Пры гэтым атрымліваецца
вельмі безгустоўна.
Блогер
адзначае, што самае галоўнае, чым павінны
кіравацца архітэктары пры ўзвядзенні
сучасных будынкаў, — гэта
максімальная інтэграцыя аб'екта ў
навакольную забудову без стварэння
псеўдагістарычны' «сурагатаў». Паколькі
станоўчых прыкладаў аднаўлення страчаных
гістарычных будынкаў, разбураных падчас
Другой сусветнай вайны і ў гады савецкага
праўлення, у горадзе няма (сучасныя
муляжы гістарычных будынкаў, збудаваныя
адразу пасля мэтанакіраванага іх
знішчэння, не лічацца),
у агляд трапіў толькі новадзел «пад
даўніну».
13 месца. Вялікая Траецкая, 48
![859458_original.png 859458_original.png](/img/v1/userfiles/images/859458_original.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Нягледзячы на тое,
што будынак быў узведзены на першапачаткова
пустым месцы, архітэктары маглі б
пастарацца зрабіць яго больш прывабным.
Ды і лепш бы яго ўзводзілі ў іншым месцы,
а не на супраць самай старой дзеючай
сінагогі ў Еўропе і практычна побач з
замкамі. Дзе-небудзь на ўскраіне
гістарычнага цэнтра гэты будынак
выглядаў больш-менш нармальна, але ніяк
не ў самым яго сэрцы.
12 месца. Вялікая Траецкая, 44
![859704_original.png 859704_original.png](/img/v1/userfiles/images/859704_original.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Будынак узведзены
на месцы страчанай у гады Другой сусветнай
вайны гістарычнай забудовы, і пры жаданні
забудоўшчыка і архітэктараў, магло
больш-менш адпавядаць старым аб'ёмам i
форме.
![get_img__2__1.jpg get_img__2__1.jpg](/img/v1/userfiles/images/get_img__2__1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Будынак у момант узвядзення.
Злева ад яго — муляж
гістарычнага будынка 1889 г.
На 11-м месцы — псеўдагістарычная новабудоўля па вул. Малая Траецкая, 5
![859905_original.png 859905_original.png](/img/v1/userfiles/images/859905_original.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Будынак сам па сабе глядзіцца сімпатычна,
аднак ён «вырваны» з навакольнай забудовы
сваёй формай і дысанансам ліній.
10 месца. Малая Траецкая, 11
Дом пабудаваны
на месцы старой забудовы 1886 г., якую
знеслі ў наш час. Яго цяжка назваць
муляжом гістарычнага будынка. Па ўсім
крытэрыям — гэта
псеўдагістарычны навароб. Як і суседні
дом, гэты таксама практычна не адрозніваецца
ад гістарычнай забудовы.
![860529_original.png 860529_original.png](/img/v1/userfiles/images/860529_original.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![860348_original.png 860348_original.png](/img/v1/userfiles/images/860348_original.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Арыгінальны будынак, які стаяў тут раней
9 месца. Трыо на Вялікай Траецкай, 1
![860887_original.png 860887_original.png](/img/v1/userfiles/images/860887_original.png?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Будынак, а дакладней комплекс будынкаў, ігнаруе паварот вуліцы і перапад рэльефу. Ружовы корпус будынка сам па сабе глядзіцца гарманічна, але ў комплексе з астатнімі двума ўяўляе з сябе набор розных дысанансных фігур, вырваных з навакольнай гістарычнай забудовы вуліцы.
Характэрна, што на гэтым месцы яшчэ 20-30 гадоў таму стаяла некалькі старых будынкаў, якія, пры жаданні забудоўшчыка, маглі б і аднавіць, нават выкарыстоўваючы сучасныя матэрыялы:
![6144100719_old_grodno_net_.jpg 6144100719_old_grodno_net_.jpg](/img/v1/userfiles/images/6144100719_old_grodno_net_.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
8 месца. Ажэшка, 6 А
Будынак добра ўпісаўся ў навакольныя дамы, але з-за чужародных малых архітэктурных формаў глядзіцца трохі дэпрэсіўна:
![6_7.jpg 6_7.jpg](/img/v1/userfiles/images/6_7.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Пачынаючы з
пачатку ХХ стагоддзя месца, месца, дзе
ў 2000-х быў узведзены гэты дом, доўгі час
пуставала:
![getimage13.jpg getimage13.jpg](/img/v1/userfiles/images/getimage13.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![img414_s_oblispolkoma__v_storonu_ozeszko_14.06.jpg img414_s_oblispolkoma__v_storonu_ozeszko_14.06.jpg](/img/v1/userfiles/images/img414_s_oblispolkoma__v_storonu_ozeszko_14.06.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
На 7-м месцы —
новобудоўля на вул. Савецкай
Яна
складаецца з дзвюх частак (да Другой
сусветнай вайны тут знаходзіліся два
розныя будынка). Частка, якая выходзіць
на вул. Найдуса, з'яўляецца муляжом
гістарычнага будынка канчатку ХІХ
стагоддзя.
![7_2.jpg 7_2.jpg](/img/v1/userfiles/images/7_2.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Другая частка таксама
пабудавана на месцы страчанай забудовы,
але, у адрозненне ад першай, яна мала
нагадвае свайго папярэдніка (на фота
ўнізе яно знаходзіцца злева), якога без
асаблівых высілкаў можна было б аднавіць:
![a262_3.jpg a262_3.jpg](/img/v1/userfiles/images/a262_3.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Страчаная забудова вул. Савецкай. З правага боку — будынак гасцініцы «Еўропа», знесены савецкай уладай у сярэдзіне ХХ стагоддзя. Згаданы вышэй будынак — у цэнтры (таксама знесены тады ж):
![europa.jpg europa.jpg](/img/v1/userfiles/images/europa.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
6 месца. Карла Маркса, 36, к. 1
![8_1.jpg 8_1.jpg](/img/v1/userfiles/images/8_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Будынак сканструяваны
кампактна і сціпла, прымушае не звяртаць
на яго ўвагі і тым самым падкрэслівае
прыгажосць навакольнай забудовы. Але,
разам з тым, мансардное вакно мудрагелістай
формы і белыя шклопакеты псуюць
уражанне.
Характэрна, што будынак пабудаваны на месцы знесенай на пачатку 1990-х старой забудовы:
![s_oblselstroja__k.jpg s_oblselstroja__k.jpg](/img/v1/userfiles/images/s_oblselstroja__k.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![ul._k.marksa___14.02.jpg ul._k.marksa___14.02.jpg](/img/v1/userfiles/images/ul._k.marksa___14.02.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Затым доўгі час гэта месца пуставала,
пакуль у пачатку 2000-х не з'явіўся новароб.
Але можа лепш бы аднавілі згублены аб'ём
гістарычных будынкаў, чым прыдумляць
нешта новае?
5 месца. Гараднічанская,
40
![9_1.jpg 9_1.jpg](/img/v1/userfiles/images/9_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Будынак добра глядзіцца з фасаднага
боку, дзе яно ідзе ў адну лінію са старымі
пабудовамі. Але вось дваровая частка
глядзіцца, мякка кажучы, недарэчна.
4 месца. Карла Маркса, 3
![10_1.jpg 10_1.jpg](/img/v1/userfiles/images/10_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Будынак добра
ўпісваецца ў навакольную забудову
вуліцы, багата арнаментавана сухімі
класічнымі элементамі, больш-менш
гарманічнымі паміж сабой.
Але тут
ёсць адзін вялікі нюанс: дом стаіць у
самым сэрцы гістарычнага цэнтра. Раней
на гэтым месцы знаходзіўся будынак, які
не перажыў бамбёжкі горада ў 1944 г. Маючы
ўсе неабходныя матэрыялы, яго без
асаблівых праблем проста неабходна
было аднавіць!
![marksa.jpg marksa.jpg](/img/v1/userfiles/images/marksa.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![lfwm25doryg.jpg lfwm25doryg.jpg](/img/v1/userfiles/images/lfwm25doryg.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
![ul._k._marksa_pl._sovetskaja1_.demonstracija____01.05.jpg ul._k._marksa_pl._sovetskaja1_.demonstracija____01.05.jpg](/img/v1/userfiles/images/ul._k._marksa_pl._sovetskaja1_.demonstracija____01.05.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Мы набліжаемся
да вяршыні нашага рэйтынгу. У тройцы
лідэраў — будынкі, чый знешні выгляд
найменш нашкодзіў гістарычнаму цэнтру
горада.
На 3-м месцы — будынак на Вялікай Траецкай, 10
Сваім месцазнаходжаннем ён робіць выступаючы за лінію вуліцы комплекс старых дамоў больш цэласным, гарманізуе прапорцыямі і больш-менш прыгожа сканструяваны сам па сабе:
![11_1.jpg 11_1.jpg](/img/v1/userfiles/images/11_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
2
месца, як ні дзіўна, атрымлівае будынак
па адрасе вул. Вялікая Траецкая, 19
![12_1.jpg 12_1.jpg](/img/v1/userfiles/images/12_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Ён
адрозніваецца ад усіх новабудоўляў
сваім мінімалізмам і добра ўпісваецца
ў агульную панараму вуліцы, не дадаючы
новых чужародных элементаў:
1 месца належыць будынку
на Дзяржынскага, 32
![13_1.jpg 13_1.jpg](/img/v1/userfiles/images/13_1.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
Сваёй формай і
элементамі ён пераклікаецца з архітэктурай
пач. ХХ ст., Але адначасова сучасная
цагліна не дае зблытаць будынак з
гістарычнай пабудовай. Узведзены ў
сярэдзіне 1990-х, будынак гарманічна
ўпісаўся на ўскраіне Новага Света.
Як бачым, за апошнія два дзесяцігоддзі ў гістарычным цэнтры горада з'явілася немалая колькасць псеўдагістарычнай архітэктуры. Самі па сабе такія будынак глядзяцца куды лепш «бетонных монстраў». Практычна не парушаючы архітэктурнай цэласнасці забудовы ў цэнтры горада, яны парушаюць самае каштоўнае - цэласнасць гістарычную, фальсіфікуюць яе. Замест аднаўлення страчаных дамоў пустуючыя месцы забудоўваюцца новаробамі. Кожны забудоўшчык будуе на свой густ і меркаванне, скажаючы тым самым гістарычна сфармаваны архітэктурны ансамбль старога горада. Пры жаданні гарадскія ўлады маглі б самі скласці праекты аднаўлення альбо прадуманай рэгенерацыі страчаных будынкаў, і тады б забудоўшчык пры тых жа намаганнях і выдатках зможа прыўнесці сваю лепту ў адраджэнне горада, а не псаваць яго безгустоўным новаробамі.
А што вы думаеце на гэты конт? Ці згодны з меркаваннем блогера? Як у вашым горадзе аднаўляюць гістарычную архітэктурную спадчыну?