Гродна. Матчын рух 328 адстойвае свае правы ў судзе
У панядзелак, 11 красавіка, у Гродзенскім абласны судзе разглядалася скарга ініцыятыўнай групы па стварэнні грамадскай арганізацыі «Матчын рух 328».
Суддзя Мечаслаў Міневіч, як і чакалася ініцыятарамі стварэння ініцыятыўнай групы, пакінуў без змянення рашэнне Міністэрства юстыцыі, абапіраючыся на тры ключавыя пункты:
• Жаданне займацца дабрачыннай дзейнасцю не адпавядае заяўленаму статуту.
• У назве арганізацыі утрымліваецца лічба 328, якая супадае з артыкулам крымінальнага кодэксу, што, на думку Мінюста, не адпавядае заканадаўству.
• У пакеце дакументаў утрымліваўся лагатып арганізацыі, які не мусіў быць да рэгістрацыі.
Актывісты заявілі цвёрды намер адстойваць свае правы да канца, і на наступным этапе будуць звяртацца ў Вярхоўны суд Рэспублікі Беларусь.
harodniaspring.org