Як святкавалі Каляды

Нягледзячы на тое, што Каляды святкуюць амаль дзве тысячы год, кожны раз гэтае свята нясе нейкія сюрпрызы і ўздымае новыя тэмы. Цяперашняе свята не аказался выключэннем.



christmas.jpg

Хаця трэба вызнаць, што галоўная сенсацыя, якую чакалі ад гэтых Калядаў, так і не адбылася. У раніцу 24-га снежня па інтэрнету пачала гляць чутка аб тым, што ў традыцыйным калядным звароце каралева Елізавета адмовіцца ад кароны на карысць нейкага сябра дому Вінздараў. Плёткі ў выніку аказаліся журналісцкай качкай. Каралева прачытала прамову, у якой дамінавала тэма міру і пошука кампрамісу. Яе Вялікасць таксама ўзняля праблему эпідэміі Эбола і ўзгадала стогадовы юбілей Першай сусветнай і ў прыватнасці незвычайны эпізод, што меў месца на Каляды 1914-га.
Сто год назад раніцай брытанскія і нямецкія жаўнеры, якія сядзелі ў траншэях па розныя лініі фронту Першай сусветнай, пакінулі акопы, каб разам паганяць мяч . Цяпер шмат хто ў Англіі лічаць падзеі 25-га снежня 1914-га адным з самых эпічных актаў гуманізму і пацыфізму ў гісторыі. У гадавіну таго незвычайнага футбольнага турніру Англійская футбольная асацыяцыя арганізавала сустрэчу паміж зборнай вайскоўцаў Аб’яднанага каралеўства і ФРГ.
У ФРГ дарэчы Каляды таксама святкавалі не звычайна — у шэрагу гарадоў адбыўся незвычайны марафон: група аматараў правоў жывёл у касцюмах Адама і Евы прабеглі вуліцамі, заклікаючы бюргераў адмовіцца ад набыцця футраў падчас калядных распродажаў. Прэса каментуючы забег радзіць эколагам звярнуць увагу на калядныя распродажы ў Зімбабве.У гэтай, самамай беднай краіне ў свеце, для папаўнення бюджэту вырашылі штурхнуць слана з мясцовага Нацыянальнага парку.
Прачытаў 24-га снежня калядную прамову і новы кароль Іспаніі Філіп VI. Публіка па-рознаму ацаніла бенефіс Філіпа. У час прамовы ён шмат казаў пра карупцыю, не ўзгадаўшы, што яго сястру хутка будуць судзіць за фінансавае махлярства. Чамусьці шмат каго ўразіла тое, што ў кадры кароль прамаўляў побач з пустой канапай. Гэта дала вялікую прастору для аматараў жартаў. У блогах на тую канапу з дапамогай фоташопу пасадзілі усіх каго можна — ад п’янага бамжа да ўсяго сямейства Сімпсанаў.
Жартавалі на Каляды і амерыканскія блогеры. Па версіі амерыканскага сатырычнага блога Daily Currant, падчас старту санкі Санта Клауса былі збітыя на Паўночным полюсе ракетай «зямля-паветра», якую запусцілі расіяне з архіпелага Новая Зямля. Санта і амаль усе алені загінулі. Абломкі санак выявіў нарвежскі рыбак. Яму ўдалося выратаваць аднаго з аленяў, які цяпер знаходзіцца на лячэнні ў шпіталі.
Напэдадні Калядаў парадавалі сенсацыямі гісторыкі. Так польскі часопіс Ciekawostkі historyczny выклаў цікавыя факты наконт таго як нацысты спрабавалі давесці, што Ісус быў не яўрэем, а арыйцам. Магістральны тэзіс нацысцкіх тэолагаў быў звязаны з этнаграфіяй рэгіёну Галілея, адкуль паводле Бібліі паходзіць сям’я Ісуса. У фашысцкай Германіі даводзілі, што тутэйшы люд фармальна адносіўся да яўрэяў, будучы нашчадкамі іншай, арыйскай расы. Даходзіла да таго, што Хрыста і яго апосталаў Гебельс і іншыя прапагандысты Трэцяга Рэйху выяўлялі як лідараў антысеміцкага руху той эпохі. Трэба вызнаць, што паслядаўнікі нацыстаў праявілі сябе на гэтыя Каляды — у Швецыі былі падапаленыя два мусульманскіх аб’екту з людзьмі ўнутры.
Увогуле, аказваецца, тэалагічныя спрэчкі вакол Калядаў працягваюцца дасюль. Напярэдадні Калядаў львоўская газета Экспрес выступіла з заклікам да праваслаўных Украіны адмовіцца ад святкавання Калядаў на 7-ае студеня. На думку выдання «перанос ствякавання Калядаў на 25-ае студзеня дапаможа ўзяць дыстанцыю ад «рускага міру». Галоўнае, на думку журналістаў, не графік святаў, а заставацца паслядоўным вернікам. Каментуючы ініцыятыву, прадстаўнікі царквы, якія пагадзіліся выступіць каментатарамі, кажуць: «Змена старога стылю на новы была б даволі слушнай дзеяй, асабліва з увагі на апошнія палітычныя падзеі і рух нашай Царквы да фарміравання памеснасці».
Дарэчы, рускі мір не застаўся ўбаку ад Калядаў. У Расіі велізарны фурор выклікала гісторыя пра тое, як у адной з піцерскіх школаў ставілі калядную п’есу. Бацькі хлопчыка, які меўся іграць Іосіфа — бацьку Ісуса, пераблыталі біблейскага персанажа з Іосіфам Сталіным. У выніку навіну пра нараджэнне сына дзеве Марыі на сцэне паведаміў хлопчык-актор у мундзіры з лампасамі і з пышнымі вусамі. Калі верыць інфармацыі, рэакцыяй ў залі на такую забаўную трактоўку святога пісання стала «істэрыка, якая суправаджалася слёзамі, іканнем і ціхім захопленым лямантам з пад крэслаў». Дарэчы, на днях з’явіліся дадзеныя аднаго з сацыялагічных агенцтваў Расіі, паводле якіх каталіцкія Каляды святкуе 6 працэнтаў расіянаў.
Асобнай тэмай у публікацыях напярэдадні 25-га снежня быў лёс хрысціянства. Польская Polityka апулікавала статыстыку дынамікі інтарэсу да хрысціянскай веры, каб зрабіць незвычайную выснову: цэнтрам хрысціянскага руху ў 21-ым стагоддзі стане Кітай, у якім ўжо зараз каля ста мільёнаў хрысціянскіх вернікаў. Аўтар матэрыялу заклікаў усіх запамятаць слова Вэньчжоў — назва гораду з мільённым насельніцтвам ва Усходнім Кітаі, дзе каля 10% мясцовых жыхароў ходзяць у касцёл. На думку часопіса, Вэньчжоў — гэта будучы Іерусалім Усходу. І тут жа ў тэму брытанская прэса паведаміла: у адным з універсітэтаў Кітая студэнтам забаранілі адзначаць Каляды, назваўшы свята «замежным кітчам», што не адпавядае нацыянальным традыцыям. Замест святочных мерапрыемстваў студэнтаў прымусілі глядзець патрыятычныя фільмы.
А вось газета Financial Times піша пра сто мільёнаў хрысціян, якія напярэдадні Калядаў мелі праблемы з-за сваіх рэлігійных перакананняў. Безумоўна найбольш усіх пакутуюць зараз хрысціяне Іраку і Сірыі, якія апынуліся ў зоне вайны мясцовых рэжымаў з радыкальнымі ісламістамі. Не дарма перад калядным набажэнствам Папа Францыск патэлефанаваў сірыйскім уцекачам, якія пражываюць у іракскім Курдыстане і параўнаў іх жыццё з пакутамі Ісуса, дадаўшы, што ён усім сэрцам з імі. Украінская прэса піша, што традыцыйнае каляднае пасланне Пантыфіка Urbi et Orbi утрымлівае асобны блок у падтрымку ўсіх, хто стаў ахвярай вайны ва Украіне.
Нягледзячы на ўсе выклікі, хрысціянства застаецца ў топе хіт-параду папулярнасці рэлігійных дактрын. На зямле жывуць 2,2 міліярды паслядоўнікаў Хрыста, што складае прыкладна каля 36 працэнтаў насельніцтва планеты (на другім месцы мусульмане з 23 працэнтамі). Такая статыстыка адназначна дазваляе сцвярджаць — кідаць святкаваць Каляды чалавецтва не збіраецца.