Кітайцы пракладуць праз Беларусь аўтамагістраль «Шаўковы шлях»

Праз Беларусь плануецца пракласці аўтамагістраль ў рамках кітайскага праекта «Шаўковага шляху».



silkway.jpg

Будаўніцтва аўтамагістралі на поўдні краіны плануецца весці з прыцягненнем прыватнага капіталу, паведамляе тэлеканал СТВ.
Урад разгледзеў дзяржпраграму развіцця і ўтрымання аўтадарог на бліжэйшыя пяць гадоў. Гаворка ідзе аб будаўніцтве трасы ў рамках кітайскага праекта эканамічнага поясу «Шаўковага шляху». Гэтая ініцыятыва па стварэнні лагістычнай інфраструктуры для хуткай дастаўкі тавараў з Азіі ў Еўропу ўяўляе для Беларусі асаблівую цікавасць.
«Усё ж такі хочам інфраструктурныя праекты рэалізоўваць у будучай пяцігодцы, у тым ліку з прыцягненнем прыватных інвестыцый. У прыватнасці, мы сёння разглядаем «дзясятую» дарогу: па поўдні, па Палессі, Брэст, Пінск, Гомельшчына. Адзін з калідораў на Заходні Кітай», — заявіў Анатоль Сівак, міністр транспарту і камунікацый Рэспублікі Беларусь.