ЗША ў 2015 годзе перавядуць 150 адзінак бронетэхнікі ў Еўропу

Траціна танкаў і БТРаў будуць размешчаныя ў навучальных цэнтрах у Германіі. Разглядаецца таксама магчымасць размяшчэння бронетэхнікі ў Польшчы, Румыніі і Балтыйскіх дзяржавах.



zwert43.jpg

Злучаныя Штаты Амерыкі плануюць у 2015 годзе размясціць каля 150 танкаў і бронетранспарцёраў у Еўропе. Каля траціны з іх будуць накіраваныя ў навучальныя цэнтры ў Германіі.
Па словах камандуючага сіламі ЗША ў Еўропе генерал-лейтэнанта Бэна Ходжэса, рашэнне пра павелічэнне колькасці бронетэхнікі ў Еўропе прынята два гады таму, гэта значыць яшчэ да пачатку ўкраінскага канфлікту. Ходжес таксама паведаміў аб тым, што разглядаецца магчымасць размяшчэння бронетэхнікі ў Польшчы, Румыніі ці дзяржавах Балтыі. Канчатковага рашэння па гэтым пытанні яшчэ не прынята.
"Напрыканцы 2015-га ў нас будзе тэхніка, неабходная для аснашчэння бранятанкавай брыгады, гэта значыць трох батальёнаў і разведвальнай роты, артылерыйскага штаба і інжынерна-тэхнічнага складу", — адзначыў амерыканскі генерал. Ён удакладніў, што размова ідзе пра 150, магчыма 160 танкаў M1 і баявыя машыных M2 "Брэдлі", а таксама 24 самаходныя гаўбіцы. Reuters