ЗША ўводзяць санкцыі супраць Паўночнай Карэі за кібератаку на Sony

Белы дом заявіў, што санкцыі ўводзяцца супраць трох паўночнакарэйскіх асоб, у тым ліку дзяржкампаній па ўзбраенні і выведцы, а таксама 10 дзяржаўных чыноўнікаў.



4994ab5c_989c_4875_b226_52c10e845cba_w640_r1_s.jpg

 Да іх адносяцца службовыя асобы, якія знаходзяцца ў Расеі, Іране, Сірыі, Кітаі і Намібіі.

ФБР абвінавачвае Паўночную Карэю ва ўзломе электронных рэсурсаў кампаніі Sony, што Пхеньян адмаўляе. ​У прыватнасці, гэта была рэакцыя Паўночнай Карэі на амерыканскі фільм пра Кім Чэн Ына.

www.svaboda.org