Белы дом: падзенне цэнаў на нафту дапамагае эканоміцы ЗША
Падзенне цэнаў на нафту ўсё яшчэ станоўча ўплывае на эканоміку ЗША. Пра гэта паведамляе Reuters.

Такую заяву зрабіў афіцыйны прадстаўнік Белага дома Джош Эрнэст.
Адзначаецца, што ў сувязі з паніжэннем цэнаў на нафту цана бензіну ў ЗША ўпала ніжэй за $ 2 за галон (3,7 л). Разам з тым у краіне значна павялічыліся паказчыкі продажу аўтамабіляў.
Раней Федэральная рэзервовая сістэма ЗША назвала паніжэнне цэнаў на нафту «выгадным» для эканомікі краіны.