Падзенне на фондавай пляцоўцы, якая вымяраецца ў доларах, доўжыцца ад канца чэрвеня 2014 года, калі індэкс РТС знаходзіўся вышэй 1400 пунктаў.
Аналітыкі звязваюць гэта з уведзенымі краінамі Захаду санкцыямі за анэксію Расіяй Крыму і дзеяннямі Масквы па дэстабілізацыі на ўсходзе Украіны, а таксама з падзеннем цаны асноўных расійскіх
экспартных тавараў — нафты і залежнага ад яе па цэнаўтварэнні газу.
5 студзеня нафта ўжо не ў першы раз за апошнія месяцы абнавіла шматгадовы мінімум.