Гайдукевіч-малодшы: МУС, КДБ, Следчы камітэт — карныя органы
Намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі выказаўся ў эфіры «Белсату» пра перавышэнне паўнамоцтваў беларускай міліцыяй.

Праваахоўныя структуры (МУС, КДБ, Следчы камітэт) — карныя органы. Так лічыць падпалкоўнік міліцыі ў адстаўцы, намеснік старшыні Ліберальна-дэмакратычнай партыі Алег Гайдукевіч. Вышэйназваныя органы прыцягваюць людзей да адказнасці, што не заўсёды выклікае добрыя пачуцці, заявіў госць праграмы «Людскія справы».
«Разам з тым нельга супрацьпастаўляць наша грамадства праваахоўнай сістэме, бо гэта таксама частка грамадства. Там не працуюць людзі, якія прыляцелі з Месяца, прыехалі з Расеі, з Польшчы, гэта беларусы! І як усе беларусы яны дзеляцца на сумленных, хто выконвае свае абавязкі і не парушае закон і на тых, хто яго парушае», — заўважыў Алег Гайдукевіч.