Польшча. Сто дзён ўрада Эвы Копач

Польскія палітыкі каментуюць першыя месяцы новага ўрада.



583b746.jpg

Фота wikimedia

Паводле словаў аднаго з міністраў Анджэя Галіцкага, у сераду ўрад збіраецца паказаць, колькі было зробленай з агучанай праграмы дзеянняў.

У сваю чаргу, прадстаўнікі апазіцыйнай партыі "Права і справядлівасць" заяўляюць, што "стодзёнка" ўрада Эвы Копач — гэта суцэльная паласа няўдач. Маўляў, урад ігнаруе ключавыя праблемы сённяшняй Польшчы.

Прадстаўнік Польскай сялянскай парыі Адам Струзік заявіў, што ўрад Эвы Копач стаў "добрай заменай" кабінета Дональда Туска. За першыя сто дзён на рахунак ўрада можна запісаць 2 вялікія дасягненні. Гэта распрацоўка бюджэту на 2015 год, якая блізіцца да завяршэння, і завяршэнне перамоваў з Еўрапейскай камісіяй на тэму дапаможных фондаў ЕС.

Палітолаг Томаш Налэнч заявіў, што памыліліся тыя, хто прадказваў паразу Эвы Копач. З сацыялагічных апытанняў вынікае: новы прэм'ер мае больш высокі ўзровень даверу, чым папярэднік Дональд Туск.

7 студзеня адбудзецца прэсавая канферэнцыя падвядзення вынікаў 100 дзён ураду Эвы Копач.

www.radyjo.net