Беларусь не хоча дадатковых цягнікоў да Беластока
Польскае міністэрства інфраструктуры і развіцця гатовае дафінансаваць у 2015 г. дадатковы цягнік да Гродна, але беларускі бок пакуль у гэтым не зацікаўлены.
Як паведмляюць польскія СМІ, фірма Przewozy Regionalne вядзе перамовы з беларускім бокам наконт таго, каб пусціць яшчэ адзін цягнік да Гродна.
Пакуль, аднак, беларускі бок не прыняў такую прапанову. Гэта азначае, што да 14 сакавіка 2015 года цягнікі з Гродна да Польшчы будуць ездзіць так, як і цяпер — два разы ў дзень.
З Гродна цягнікі ў Беласток адпраўляюцца ў 7.01 і 12.23 (прыбыццё адпаведна ў 07.48 і 13.17 польскага часу).
З Беластока ў Гродна цягнікі ад'язджаюць у 20.10 і 05.55 (прыбыццё ў 00.44 і 10.43 беларускага часу).
Нагадаем, што трэці цягнік з Гродна, які адпраўляўся ў 17.55, быў зняты 14 снежня.