ЮНІСЕФ: пандэмія — пагроза для псіхікі дзяцей
ЮНІСЕФ папярэджвае: пандэмія COVID-19 можа вельмі негатыўна адбіцца на псіхічным здароўі дзяцей і падлеткаў. У апублікаваным днямі дакладзе арганізацыі падкрэсліваецца, што наступствы могуць адчувацца на працягу доўгага часу — многіх гадоў ці нават дзесяцігоддзяў.
Ізаляцыя падчас пандэміі толькі пагоршыла праблему, асабліва моцна гэта было заўважна сярод дзяцей з аўтызмам, праблемамі з увагай і гіперактыўнасцю, адзначае euronews.com.
Паводле апошніх даных, дыягнаставанымі псіхічнымі праблемамі цяпер пакутуе як мінімум адзін падлетак з сямі.
"Праблема сур'ёзная. Мы назіраем, як штогод у сярэднім 47 тысяч падлеткаў заканчваюць жыццё самагубствам. Гэта ашаламляльныя лічбы. Інвестыцыі ў псіхічнае здароўе могуць выратаваць жыццё людзей і нашых дзяцей", — кажа Зейнаб Хіджазі, адна з аўтараў дакладу.
Між тым выдаткі на забеспячэнне псіхічнага здароўя ва ўсім свеце не перавышаюць 2% ад артыкулаў нацыянальных бюджэтаў, выдзеленых на здароўе.
Аўтары дакладу заклікалі ўлады ўсіх краін узяць на сябе абавязацельствы па абароне і ўмацаванні псіхічнага здароўя дзяцей і падлеткаў: рэкамендавана, у прыватнасці, прымяняць комплексны і навукова абгрунтаваны падыход, у твм ліку распрацоўку навучальных праграм для бацькоў, а таксама забеспячэнне здаровай і пазітыўнай атмасферы ў школах.