Мінздароўя выдаліла з агульнага доступу зборнік са статыстыкай смяротнасці у 2020 годзе

Міністэрства аховы здароўя выдаліла з агульнага доступу статыстычны зборнік «Ахова здароўя ў Рэспубліцы Беларусь» за 2020 год. З гэтага выдання можна было даведацца пра смяротнасць у беларускіх бальніцах.

ewwnghjx0aiitih.jpg


Хаця ў зборніку не ўказвалася агульная колькасць смерцяў (упершыню за час яго існавання), з апублікаванай там статыстыкі было зразумела, што ў беларускіх бальніцах за 2020 год памерла на 16 тысяч чалавек больш, чым у 2019 годзе, піша Еўрарадыё.

zbornik_0610.jpg


Статыстыку смяротнасці за «кавідны» 2020 год не паведамляе і Белстат.