Мінздароўя: За суткі ў Беларусі зарэгістравана 1978 выпадкаў COVID-19. А колькі чалавек памерла?
За апошнія суткі ў краіне зарэгістравана 1978 новых выпадкаў каронавіруса, ачунялі 1307 пацыентаў, паведамляе Міністэрства аховы здароўя.

Усяго за час эпідэміі Міністэрства аховы здароўя
зарэгістравала 547 826 выпадкаў захворвання, з іх на дадзены момант 525 144 —
ачунялыя пацыенты.
За суткі афіцыйна зарэгістравана 12 смярцей ад каронавіруса.
Усяго памерлі, паводле даных Міністэрства аховы здароўя, 4212 чалавек з
коронавіруснай інфекцыяй.
За дзень выканана 12 305 тэстаў на COVID-19, за ўвесь час — 8 млн. 650 тыс. 65 тэстаў.