У дзвюх лякарнях Брэста знаходзяцца 1300 пацыентаў з пнеўманіямі. 49 — у рэанімацыі ў цяжкім стане
У Брэсце назіраецца значны рост захворвання на COVID-19, паведаміў у сваім тэлеграм-канале старшыня Брэсцкага гарвыканкама Аляксандр Рагачук.

Па стане на 5 кастрычніка ў дзвюх гарадскіх бальніцах ляжаць 1300 пацыентаў
з пнеўманіямі, з якіх 49 чалавек знаходзяцца ў рэанімацыі ў цяжкім стане.
— Усе гэтыя 49 пацыентаў не прышчэпленыя, — удакладніў Аляксандр Рагачук.
Па стане
на 5 кастрычніка, у Брэсце прышчэплена 55 686 чалавек.