Палова пацыентаў інфекцыйнай лякарні ў Гродне — у цяжкім стане
Аб складанай сітуацыі з каронавірусам у абласным цэнтры паведаміў мясцовы тэлеканал «Гродна+», піша «Еўрарадыё».
Палова пацыентаў інфекцыйнай лякарні ў Гродне — у цяжкім стане. Апошнія два тыдні ў медыкаў аўрал.
«Наша койка не пустуе. Яна запатрабаваная. На месца
выпісаных пацыентаў вечарам будзе ўжо новы пацыент. І мы нават не ведаем у якім
стане, магчыма, ён будзе ў больш цяжкім», — распавяла галоўная
лекарка лякарні Наталля Малышка.
Нагадаем, у Беларусь прыйшла чацвёртая хваля каронавіруса. Паводле афіцыйных звестак, абноўленыя сутачныя антырэкорды колькасці інфікаваных і памерлых.