Паўтор рэкорду. За суткі ад COVID-19 памерлі 16 чалавек

За суткі ў Беларусі зарэгістраваны 1991 пацыент з каранавірусам, выпісаныя 1504 пацыенты, памерлі — 16. Пра гэта паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.

orig_1628607350on8necc51opkysxytbgoeibr9dkuc8awn7cjhwnv.jpeg


Усяго з пачатку пандэміі, у Беларусі былі зарэгістраваныя 549 817 чалавек з станоўчым тэстам на каронавірус. Ачунялі 526 648 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 4228 пацыентаў з выяўленай каронавіруснай інфекцыяй, з іх 16 — за апошнія суткі. Такім чынам у Беларусі паўтораны сутачны рэкорд па смерцях.

Нагадаем, 14 верасня Міністэрства аховы здароўя паведамляла, што ў Беларусь прыйшла чарговая хваля COVID-19. З 23 жніўня ў Беларусі штодня фіксуецца больш за 1000 выпадкаў заражэння каронавірусам. 2 кастрычніка быў пабіты антырэкорд па колькасці выяўленых заражаных каронавірусам: 1998 чалавек. А 1 кастрычніка зафіксавалі рэкорд па колькасці памерлых за суткі пацыентаў з COVID-19 — 16 чалавек.