Кіраўнік МЗС Літвы: ЕГУ рыхтуе будучае пакаленне Беларусі

Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які працуе ў выгнанні ў Вільнюсе, рыхтуе будучае пакаленне Беларусі і дае надзею на стварэнне ў гэтай краіне адкрытага грамадства, якое будзе
грунтавацца на ліберальных і дэмакратычных каштоўнасцях. Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, які 5 чэрвеня ўзяў удзел у штогадовай асамблеі донараў мэтавага фонду ЕГУ і
мерапрыемстве, прысвечаным 20-годдзю дзейнасці ўніверсітэта.




Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт, які працуе ў выгнанні ў Вільнюсе, рыхтуе будучае пакаленне Беларусі і дае надзею на стварэнне ў гэтай краіне адкрытага грамадства, якое будзе грунтавацца на ліберальных і дэмакратычных каштоўнасцях. Такую заяву зрабіў міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, які 5 чэрвеня ўзяў удзел у штогадовай асамблеі донараў мэтавага фонду ЕГУ і мерапрыемстве, прысвечаным 20-годдзю дзейнасці ўніверсітэта.


"Мы верым, што гэтыя маладыя людзі змогуць належным чынам удзельнічаць у працэсе развіцця беларускага грамадства і будуць садзейнічаць большай адкрытасці краіны ў дачыненні да каштоўнасцей заходняга свету", — прыводзіць словы Ажубаліса прэс-служба МЗС.


Паводле слоў дыпламата, універсітэт грунтуецца на павазе да ліберальных традыцый адукацыі і аб'ядноўвае лепшыя ідэі Усходу і Захаду, з'яўляецца адным з найбольш важных трансатлантычных праектаў для еўрапейскай будучыні Беларусі. Таму, заявіў міністр, неабходна працягваць аказваць падтрымку гэтай навучальнай установе.


"Падтрымліваючы ЕГУ, мы ўдзельнічаем у пазітыўных змяненнях у Беларусі. Гэта наш цвёрды ўнёсак у будучыню беларускага грамадства", — заявіў Ажубаліс.


ЕГУ быў заснаваны ў 1992 годзе ў Беларусі, аднак у 2005-м пад націскам уладаў краіны быў перанесены ў Вільнюс. Цяпер універсітэт налічвае 1.800 студэнтаў, большасць з якіх з'яўляюцца грамадзянамі Беларусі.

Мэтавы фонд ЕГУ — асноўны цэнтр донарскай дапамогі і падтрымкі, які збірае і размяркоўвае сродкі донараў. Фонд быў заснаваны ў 2008 годзе па ініцыятыве Еўрапейскай камісіі і рашэнні Савета міністраў Паўночных краін.


БелаПАН
 

Хочаце ведаць больш? Сачыце за нашымі публікацыямі ў Telegram і Facebook!

Больш цікавага на «Новым Часе»: