Каштоўнасць ведаў: іншая інтэрпрэтацыя грэхападзення

Прапануем чытачу артыкул Джона Хаймана з Оксфардскага універсітэта: прафесар эстэтыкі прапаноўвае сваю арыгінальную канцэпцыю грэхападзення



cranach05.jpg

Традыцыйна, гісторыя, якой пачынаецца раздзел трэці першай кнігі Бібліі Быцця называецца “Грэхападзенне”. У хрысціянскай традыцыі як назва, так і інтэрпрэтацыя гісторыі зрабіліся кананічнымі дзякуючы св. Аўгусціну ў першыя дзесяцігоддзі V ст.  Гэтая інтэрпрэтацыя, якая вынікае з ліста апостала Паўла да Рымлян, наступная.

Перад тым як з’есці плод, які даваў веды, Адам і Ева былі, як напісана ў апошнім вершы другога раздзела, “голымі і не саромеліся”. (згодна з Аўгусцінам іх галізна не выклікала сарамлівасці па прычыне, якая не ўзгадваецца ў Бібліі, а, маўляў, таму, што фізічныя адзнакі сэксуальнага ўзбуджэння былі дагэтуль пад праізвольным кантролем).

Сатана як падшы анёл, які зайздросціў нявіннаму і вернаму становішчу чалавека, выбраў для сваёй мэты “істоту, якая была слізкай і рухалася звіліста, што падыходзіла для яго мэты” (Горад Божы, 14.11).

Бог сказаў Адаму, што калі ён з’есць плод, то памрэ, але Еву ўпэўніў змей у тым, што яна сама стане як бог у такім выпадку. Адама ніхто не запэўніваў, але ж ен саступіў Еве, “як муж жонцы і як адна чалавечая істота іншай” (14.11).

Аўгусцін прызнае, што нельга адразу прызнаць, што Адам і Ева здзейснілі акт “вялікай зласлівасці” (14.12). Але ён падкрэслівае, што мы не павінны думаць, што той грэх быў малым ці легкім, таму што быў зроблены з-за ежы. Наадварот, “паслухмянства ёсць маці і ахова ўсіх дабрачыннасцяў”, і выбар таго, каб выконваць чыюсці волю акрамя волі Творцы з’яўляецца “разбурэннем” (14.12)..

Так Аўгусцін робіць выснову: Адам і Ева моцна зграшылі “так што чалавечая натура з таго часу была схільная да горшага і перадала гэтае сваім нашчадкам, якія былі схільныя да граху і такім чынам прыгавораныя да смерці” (14.1).

Гэта артадаксальная інтэрпрэтацыя гісторыі ў хрысціянскай традыцыі і кананічная інтэрпрэтацыя ў Рымскай Каталіцкай Царкве. Але гэта не можа быць верным.

Па-першае, галізна не сцвярджалася як знак блажэннай нявіннасці у той час, калі тая гісторыя была распаведзена арыгінальна і запісаная, але ж яна якраз была рысай прымітаўнага і напаўжывёльнага стану. Незвычайна, што каментатары ўпускаюць гэты момант. Напрыклад, Новы Кембрыджскі Біблейскі Каментар на Быццё талкуе апошні верш 2 раздзела так: “Хоць яны былі “голымі”, яны таго не саромеліся”. Але ж той верш кажа не пра гэта, ен кажа, “і яны абодва былі голымі, чалавек і яго жонка, і не саромеліся”, што, канешне, зусім іншае.

Па-другое, сатана не ўзгадваецца ў гісторыі. Ен з’яўляецца ў яўрэйскіх тэкстах ля чатырох стагоддзяў пазней, чым было напісана Быццё; і там, на прыкладзе кнігі Іова, ён поўнасцю падначалены Богу і не можа дзейнічаць без Яго дазволу. Ён з’яўляецца пакуль толькі як незалежная асоба, а як персаніфікацыя ўсяго ліхога толькі ў першым стагоддзі новай эры, і найбольш раннія сведчанні таго, што ен быў адказны за грэхападзенне адносяцца да канца першага стагоддзя.

Па-трэцяе, што тычыцца змея, у тэксце няма ідэнтыфікацыі змея як зла. Ён апісаны як “arum”, што азначае хітры, разумны і хітры — што суадносна з грэчаскім словам “паліметыс”, які Гамер выкарыстоўвае як эпітэт Адысея. Ясна тое, што ён ведае, што людзі не памруць пасля таго, што як яны з’ядуць забаронены плод, але стануць “як богі, якія ведаюць дабро і зло” (Быццё, 3:5), як Бог сам вызнае тое, што было зроблена: “Вось, чалавек стаў як адзін з нас, ведаючы дабро і зло” (3:22).

Па-чацвертае, артадаксальная інтэрпрэтацыя гісторыі ігнаруе некарэктнасць боскага выказвання Адаму: “З дрэва спазнання дабра і зла ты не павінен есці: у дзень, калі ты з’еш з яго, ты памрэш” (2.17). Змей кажа: “Вы не памрэце” (3.4), што аказваецца праўдай. Ужо з часоў ап. Паўла каментатары ўдакладнялі гэты факт прачытаннем “паміраць” як “станавіцца смертным” ці “станавіцца па-зямному смертным”. Але “паміраць” не выкарыстоўваецца для азначэння такіх рэчаў дзе-небудзь яшчэ ў яўрэйскіх Пісаннях. І акрамя таго, гісторыя стварэння ўключае тое, што Адам і Ева былі смертнымі да таго, як з’елі плод, таму што Бог выганяе Адама з Эдэму для гарантавання таго, што апошні не з’есць з дрэва жыцця і не стане жыць вечна (3.22-3).

Па-пятае, з боку Адама і Евы не было злом ці нечым грахоўным з’есці плод з дрэва спазнання, таму што калі яны яго з’елі, яны яшчэ не ведалі розніцы паміж дабром і злом. Канешне, яны ведалі, што яны праявілі непаслухменства Богу. Гісторыя прадугледжвае, што гэта нешта такое, што можа быць вядомым без разумення зла, злоснасці ці граху. І няма сумневаў, што гэта так. Але ж непаслухмянства ў сцверджанні маральнай нявіннасці ці несвядомасці, нават несвабоднае непаслухмянства — напрыклад, з боку малых дзяцей — не ёсць злом, ці нечым грахоўным, не залежачы ад таго, у адносінах да каго гэта непаслушэнства праяўлена.

Па-шостае, веды ў цэлым і веды дабра і зла ў прыватнасці гэта дабро для чалавечых істотаў. Гэта заўседы прызнавалася найвялікшай перашкодай для выканання запавету Бога не есці плод, якраз так, як Мільтан тлумачыць у 9 кнізе “Страчанага раю”, калі змей абараняе непаслухмянства для Евы тым, што яно можа даць надзвычайныя ацэньваючыя здольнасці.

З гэтых прычын хутчэй за ўсе гісторыя першапачаткова не азначала чалавечы грых і справядлівае пакаранне ад справядлівага Бога. Падобна гісторыі Праметэя, дзе распавядаецца пра бога, які мае рэўнасць да прагрэсу чалавецтва і карае найбольш жахліва мужчыну і жанчыну, якія зрабілі першы небяспечны і дзёрскі крок да цывілізаванага чалавечага жыцця, і пра напаўбоскую істоту, якая ім дапамагае.  Па сутнасці, гэта найранейшае падцверджанне ў нашай культуры каштоўнасці ведаў для чалавечых істот і іх незамяняльнага месца ў чалавечым жыцці.

Паводле: Oxford University Press

Пераклад Піліпа Падбярозкіна