Княгіня Слуцкая і яшчэ пяць беларускіх святых будуць шанавацца РПЦ

Адмысловая камісія Расейскай праваслаўнай царквы ўключыла ў Сабор беларускіх святых прападобнага Елісея Лаўрышаўскага, Марціна Тураўскага, полацкага епіскапа Міна, князя Расціслава Смаленскага, полацкага епіскапа Сімяона, княгіню Сафію Слуцкую.



stampbpc.jpg

Елісей Лаўрышаўскі
Быў сынам другога вялікага князя літоўскага Траняты і займаў высокую пасаду пры двары Міндоўга. Каля 1225 года заснаваў пад Наваградкам мужчынскую лаўру. Каля 1250-га Елісея забіў яго маладым паслугач. Прылічэнне Елісея Лаўрышаўскага да ліку святых адбылося дзякуючы цуду, які нібыта меў месца на пачатку XVI стагоддзя, калі татарскае войска ў страху збегла з Наваградчыны з-за таго, што ў двары Лаўрышаўскага манастыра, дзе захоўваліся мошчы заснавальніка лаўры, татары ўбачылі конніцу-прывід. На Саборы ў Вільні ў 1514 годзе мітрапаліт Іосіф Солтан кананізаваў Елісея Лаўрышаўскага. Мошчы прападобнага згубленыя.
Марцін Тураўскі
У пачатку XII стагоддзя Марцін Тураўскі служыў кухарам у Барысаглебскім манастыры пры Тураўскім епіскапаце. Звольнены ў сталым узросце, ён не захацеў расставацца з кляштарам і стаў манахам. Марцін пакутаваў на розныя хваробы, ад якіх, паводле легенды яго вылечылі святыя князі Барыс і Глеб.
Міна
Міна быў узведзены ў сан епіскапа Полацкага ў пачатку XII стагоддзя, ён — першы полацкі іерарх, які узгадваецца ў летапісах. Біскуп Міна спрыяў будаўніцтву цэркваў і манастыроў на полацкай зямлі. Шануецца як адзін з першых архіпастыраў, якія сваім жыццём і служэннем спрыялі распаўсюджванню хрысціянства ў Беларусі.
Князь Расціслаў
З князем Расціславам звязана ўмацаванне Смаленскага княства і Смаленскай епархіі ў XII стагоддзі. Яго намаганнямі быў перабудаваны і пашыраны вялікі Успенскі сабор, збудаваны Смаленскі крэмль. Паводле летапісу, князь памёр ад цяжкай хваробы ў 1167 годзе і быў пахаваны ў Кіева-Феадораўскім манастыры.
Сімяон
Сімяон належаў роду полацкіх князёў. У XIII стагоддзі, быў полацкім біскупам, заснаваў Нікольскі манастыр. Трапіўшы ў няміласць княства, знайшоў прыстанак у Цверы, дзе і памёр.
Княгіня Сафія
Сафія паходзіла з старажытнага роду Алелькавічаў, які княжыў у Слуцку. Княгіня была радыкальнай праціўніцай царкоўнай уніі 1596 года. Пераканала свайго мужа князя Нясвіжскага Януша Радзівіла атрымаць у караля польскага грамату, які забараняе гвалтоўна прымушаць праваслаўных вернікаў у яе ўладаннях пераходзіць ва ўніяцтва. Сафія таксама клапацілася аб забеспячэнні манастыроў, цэркваў і ахвяравала на храмы. Памерла ў 26 гадоў падчас родаў. Была пахавана ў слуцкім Свята-Траецкім манастыры. Пасля рэвалюцыі 1917 года яе мошчы былі перавезены ў Менск і захоўваюцца цяпер у Свята-Духавым кафедральным саборы.
Паводле belsat.eu