Крэмль: жорсткасць на мітынгах у Беларусі, не справакаваная дзеяннямі пратэстоўцаў, недапушчальная

Жорсткасць праваахоўнікаў на мітынгах у Беларусі, не справакаваная дзеяннямі пратэстоўцаў, недапушчальная, але факты правакацый нельга выключаць. Пра гэта заявіў журналістам у аўторак прэс-сакратар кіраўніка Расіі Дзмітрый Пяскоў.

marsh_20201115_d_007_img_6463.jpg


«Безумоўна, жорсткасць, якая не справакаваная якімі-небудзь дзеяннямі з боку пратэстоўцаў, вядома, непажаданая і недапушчальная. Але нельга абстрагавацца і ад фактаў правакацый у дачыненні да праваахоўнікаў, такія таксама маюць месца», — перадае словы Пяскова TUT.BY са спасылкай на ТАСС.

Пяскоў дадаў, што Масква вельмі ўважліва сочыць за тым, што адбываецца ў Беларусі. «Гэта саюзная нам дзяржава і братэрскі народ. Мы хацелі б бачыць Беларусь спакойнай, стабільнай і квітнеючай, і мы спадзяемся, што так яно і будзе», — дадаў прадстаўнік Крамля.

Ён растлумачыў, што, па перакананні Расіі, Беларусь павінна быць «свабоднай ад якога-небудзь уплыву звонку».

Па дадзеных праваабаронцаў, на апошняй нядзельнай акцыі, якая называлася «Я выходжу» і была прысвечана памяці загінулага Рамана Бандарэнкі, было затрымана больш за тысячу чалавек. Падчас разгону акцый ўжываліся спецсродкі. МУС паведаміла, што больш за 700 чалавек з затрыманых застануцца пад вартай да разгляду ў судзе спраў па адміністрацыйных правапарушэннях.

З заявамі аб прыцягненні да адказнасці сілавікоў за гвалт звярнуліся каля 1800 чалавек. У бліжэйшыя дні мінае трохмесячны тэрмін даследчай праверкі па заявах аб гвалце з боку сілавікоў. Некаторыя ўжо пачалі атрымліваць адмовы ва ўзбуджэнні крымінальнай справы. Пакуль ні пра аднзін выпадак завядзення крымінальнай справы ў дачыненні да сілавікоў за гвалт невядома. Таксама падчас пратэстаў загінулі тры чалавекі (не лічачы рамана Бандарэнкі). Крымінальныя справы па факце іх гібелі таксама не заведзеныя.