“Круглы стол” адмяняецца?
Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі фактычна дэзавуіравалі словы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пра магчымы “круглы стол з прадстаўнікамі розных грамадскіх і палітычных структур, у тым ліку з ЕС і Расіі, па выхаду краіны з крызісу.
Дзяржаўныя сродкі масавай інфармацыі фактычна дэзавуіравалі словы кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі пра магчымы “круглы стол з прадстаўнікамі розных грамадскіх і
палітычных структур, у тым ліку з ЕС і Расіі, па выхаду краіны з крызісу.
Яшчэ 29 жніўня, у панядзелак, падчас выступлення перед прадстаўнікамі педагагічнага корпусу ў Палацы Рэспублікі, галава краіны прапанаваў усім палітычным сілам сабрацца за “круглым
сталом. “Я як кіраўнік дзяржавы прапаную ўсім людзям, якія здарова мысляць і любяць сваю краіну, да якога б палітычнага лагера яны не належалі, сесці за “круглы
стол, паглядзець адзін аднаму ў вочы і рэальна ацаніць, хто чаго варты і што можа зрабіць дзеля эфектыўнага паляпшэння сітуацыі ў краіне. Еўрпейскаму Саюзу, іншым еўрапейскім і міжнароднм
структурам, хацеў бы прапанаваць і Расійскай Федэрацыі, накіраваць сваіх прадстаўнікоў для ўдзелу ў гэтым “круглым стале, - заявіў Лукашэнка.
Але ўжо ў апошнія выходныя дзяржаўныя тэлеканалы фактычна абверглі словы свайго патрона. Напрыклад, кіраўнік ОНТ Рыгор Кісель выказаўся такім чынам: “Верагодна, прэзідэнт, агучваючы сваю
ідэю, меў на ўвазе наступнае: збірайцеся, левыя, правыя, непрымірымыя, прыхільнікі, выпрацоўвайце прапановы нават без удзелу улады і ўносьце іх. Калі прапанова вартая, то ніводная нармальная ўлада,
якая адчувае праблемы ў эканоміцы альбо фінансах, не можа яе ігнараваць, паколькі для ўлады яна выгадная.
А вядоўца тындёвай праграмы “У цэнтры ўвагі Першага каналу БТ Юры Пракопаў увогуле скаціўся да наўпроставых абразаў у адрас апанентаў дзейнай улады.
“Апазіцыянеры чамусці прынялі гэтую прапанову на свой рахунак, пачалі займаць табурэткі і дыктаваць умовы, “… усю гэтую апазіцыю можна скласці ў адзін
кошык, “Ці могуць мысліць здарова пагромшчыкі? Пра што размаўляць з тымі, хто дабіваўся ў дачыненні да Беларусі эканамічных санкцый? – вось толькі некалькі
пасажаў гэтага рупара афіцыйнае прапаганды. Да таго ж, Пракопаў назваў апазіцыю “недамоваздольнай і падсумаваў: “клінічнаму і амбулаторнаму лячэнню не падлягае,
дыялог жа, маўляў, прапануецца “усім адказным палітычным сілам, а не “агентам замежных цэнтраў.
“Дзяржаўная прапаганда, -- каментуе палітолаг Аляксандр Класкоўскі, -- ніколі не прапусціць момант, каб не абліць брудам палітычных апанентаў улады, і тут гэта было скарыстана па поўнай
праграме. У беларускіх умовах палітыкі няма, гэта гульня ў карты з шулерамі. Калі б апазіцыя не пачала абмяркоўваць гэтую прапанову, сказалі б: ну, зразумела, гэта дэструктыўныя адмарозкі, яны нават
не зрэагавалі. А пачалі абмяркоўваць, дык іх адразу высмяялі: што вы там раскрылі рот, ага, зараз вас так і пазавуць, хіба што на прыстаўным нейкім зэдліку.
Разам з тым, мяркуе аналітык, гэта не значае, што на дыялогу зусім пастаўлены крыж.
“І нават не таму, што раптам кіроўная вярхоўка запаважала гэтых самых “адмарозкаў, як яна іх называе, а таму што, калі верыць “злівам, распачаць такі
дыялог ёсць адной з умоваў Захаду, і гэта, відаць, было абяцана міністру замежных спраў Балгарыі Младэнаву, - лічыць палітолаг. – Таму ўлада “праз не хачу будзе, напэўна,
гэта ладзіць, але зробіць усё, каб атрымаўся карыкатурны, бутафорскі варыянт. Таму для нейкага працягу будзе, найхутчэй, брацца матрыца 1999 года, калі ячшэ быў Вік (Ханс-Георг Вік –
кіраўнік Кансультацыйна-назіральнай групы АБСЕ ў Беларусі – заўв. Г. К.), - і была спроба правядзення так званага шырокага грамадска-палітычнага дыялога.
Слова “шырокі было ўжыта невыпадкова, за гэтым стаяла жаданне ўлады растварыць апазіцыю сярод бутафорскіх праўладных структур і прадстаўнікоў. І зараз тут жа і ФПБ, і БРСМ, і
нейкія там таварыствы кактусаводаў будуць прыцягнутыя дзеля таго, каб апазіцыя мела на гэтым “круглым стале, напрыклад, два працэнты галасоў і каб потым можна было сказаць: ну,
вось бачыце, вам далі выказацца, але вашы прапановы нават вось гэтая грамадскасць не падтрымала, таму выбачайце.
Так што гэта звычайныя паводзіны ўладаў, бо задуму пра нейкі сапраўдны дыялог яны нават не трымаюць у галаве. І калі прааналізаваць, як гучала нават сама прапанова Лукашэнкі, то падтэкст быў такі:
давайце ўсе прапановы, каб умацаваць рэжым, каб умацаваць маю ўладу. Там жа не была гаворка, маўляў, давайце сядзем, пагутарым, як размеркаваць уладу, каб запрацавалі розныя яе галіны, каб былі
адноўлены нармальныя выбары і гэтак далей. То бок, улада ад пачатку бачыць гэты працэс ці гэта мерапрыемства як вуліцу з аднабаковым рухам. Гэта
безумоўна.