Лаўрэаты “Вольнага слова”
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў 3 мая, у Сусветны дзень свабоднай прэсы, уганаравала пераможцаў і прызёраў конкурсу “Вольнае слова. Гэты конкурс БАЖ ладзіць з 2007 года, і ў ім ужо ўзялі ўдзел дзесяткі беларускіх журналістаў, што працуюць як у незалежных, так і ў дзяржаўных масмедыя.
ГА “Беларуская асацыяцыя журналістаў 3 мая, у Сусветны дзень свабоднай прэсы, уганаравала пераможцаў і прызёраў конкурсу “Вольнае слова. Гэты конкурс
БАЖ ладзіць з 2007 года, і ў ім ужо ўзялі ўдзел дзесяткі беларускіх журналістаў, што працуюць як у незалежных, так і ў дзяржаўных масмедыя.
Варта адзначыць, што ў журы конкурсу ўваходзілі такія вядомыя майстры пяра і мікрафона, як Таццяна Мельнічук, Юлія Слуцкая, Андрэй Аляксандраў, Анатоль Гуляеў, Максім Жбанкоў, Аляксандр Старыкевіч,
Андрэй Скурко, а старшынёй журы ўжо не першы год з’яўляецца Юрась Карманаў.
Адзін з лаўрэатаў — рэдактар навін найбуйнейшага беларускага парталу TUT.BY Кастусть Лашкевіч быў уганараваны двойчы: ён стаў пераможцам у намінацыі “Найлепшая аналітычная
публікацыя з артыкулам “Беларусь вачыма шведаў: “Сэрца, якое б’ецца і краваточыць, а ў намінацыі “Найлепшы інфармацыйны матэрыял
публікацыя Кастуся Лашкевіча “Страчаная сталіца. Дапаможнік-гід па беларускай Вільні заняла другое месца.
Кастусь Лашкевіч асобна падзякаваў за спрыянне амбасадару Швецыі ў Беларусі Стэфану Эрыксану і паведаміў: “Частку сваёй прэміі за другое месца я збіраюся перадаць на будаўніцтва помніка
першаму каралю Вялікага княства Літоўскага Міндоўгу ў Наваградку, а прэмію за першае месца — на лячэнне хворых дзяцей, на якое мы збіраем грошы на нашым дабрачынным блогу
www.help.blog.tut.by.
Што да іншых лаўрэатаў, то ў намінацыі “Найлепшы інфармацыйны матэрыял перамагла Святлана Станкевіч (“Салідарнасць) з публікацыяй “Чым Грозны падобны на
Мінск, а трэцяе месца заняла праца Глеба Лабадзенкі (“Звязда) пад назвай “І мама кажа: нешта ў цябе, дачка, жывот падазрона расце.
У намінацыі “Найлепшая аналітычная публікацыя другое месца заняла Святлана Цішко (“Рэгіянальная газета) з артыкулам “Няўжо ў нябыт?, а трэцяе
месца — у Святланы Гарды (“Intex-press) за публікацыю “Здабытчыкі ідуць на справу.
У намінацыі “Найлепшая публікацыя мастацка-публіцістычынага жанру перамагла Анжэла Белуш (“Intex-press) з працай “Напішыце: інвалідам уваход
забаронны, на другім месцы — Руслан Гарбачоў (“Салідарнасць) з працай “Вандроўка па Сярэдняй Азіі, на трэцім — Наталля Семяновіч
(“Intex-press) — з артыкулам “Гэта мая праца: судмедэксперт.
У намінацыі “Дэбют была адзначана праца “На Падляшшы назвы мясцовасцей пішуць па-беларуску Хрысціны Марчук (“Газета Слонімская), а ў намінацыі
“Журналісцкае расследаванне — карэспандэнт “Звязды Яўген Валошын за публікацыю “У Беларусі легальна прадаюць наркотыкі?
P.S. Сродкі на помнік можна пералічыць на рахунак: Аддзел культуры Навагрудскага райвыканкама, 231400, Навагрудак, вул. Міцкевіча, 9а, р/с 3632000001310 ОАО “АСБ
“Беларусбанк, код 698, УНП 500031377, ОКПО 02234044. З пазнакай “На помнік Міндоўгу).