Ленін застанецца ў Глыбокім
Чарговы зварот у Глыбокскі райвыканкам з прапановай пераназваць вуліцу Леніна накіраваў мясцовы актывіст Зміцер Лупач, які сабраў пад гэтым дакументам шэраг подпісаў жыхароў райцэнтра. Незадоўга да гэтага з падобнай прапановай у выканкам звяртаўся Генадзь Плавінскі.

Мясцовыя ўлады ў асобе старшыні выканкама Алега Морхата і начальніка ідэалагічнага аддзела Міхаіла Чарапкоўскага лічаць, што таблічкі са спрэчнымі назвамі (актывісты прапануюць змяніць не толькі назву вуліцы Леніна, але і Маскоўскай, а таксама плошчы 17 Верасня) застануцца на сваіх месцах, прынамсі, пакуль што. Прычына — выдаткі, якія запатрабуюцца на карэктоўку тапанімікі.
Пытанні пераназвання аб'ектаў, названых у гонар гістарычных асоб, якія згулялі вельмі неадназначную ролю ў гістарычным лёсе Беларусі, час ад часу ўзнікаюць у розных рэгіёнах краіны. Цікавае рашэнне было прынята ў гэтай сувязі ў Полацку — у 2008 годзе вуліцы Леніна ў гэтым горадзе вярнулі гістарычную назву "Ніжне-Пакроўская", а ў вуліцу Леніна пераназвалі былую вуліцу Сакко і Ванцэцці.
Паводле сайта “Народныя навіны Віцебска