Лепш закапаць, чым аддаць людзям?
У Белавежскай пушчы драўняныя адходы закопваюць у зямлю. Кіраўнік арганізацыі «За свой горад» Ігар Маслоўскі звярнуўся ў Камітэт дзяржаўнага кантролю з просьбай праверыць гэты факт.
![32838619_627092137639377_5630479748829282304_n.jpg 32838619_627092137639377_5630479748829282304_n.jpg](/img/v1/images/32838619_627092137639377_5630479748829282304_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
У сваім звароце грамадскі актывіст паказвае, што ў глабальнай сеткі Інтэрнэт імі былі выяўленыя фотаматэрыялы, якія характарызуюць вынікі працэсу дрэваперапрацоўкі ў в. Камянюкі на тэрыторыі дзяржаўнай прыродаахоўнай установы «Нацыянальны парк «Белавежская пушча», паведамляе прэс-служба арганізацыі «За свой горад». Дадзеныя факты таксама пацвярджаюцца мясцовымі жыхарамі.
![32823307_627092134306044_846800798665932800_n.jpg 32823307_627092134306044_846800798665932800_n.jpg](/img/v1/images/32823307_627092134306044_846800798665932800_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Фотаматэрыялы наглядна дэманструюць, што адкіды дрэваапрацоўкі вывозяцца за межы дрэваперапрацоўчага прадпрыемства ў масавай колькасці і з дапамогай спецыяльнай тэхнікі закопваюцца ў зямлю. У нашым разуменні ёсць некалькі версій такой практыкі ўтылізацыі драўняных адходаў:
а) не здавальняюча пастаўленая праца па рэалізацыі піламатэрыялаў прывяла да таго, што ад працяглага захоўвання на адкрытым паветры яны пачынаюць чарнець і гніць, зніжаючы, такім чынам, таварную якасць;
б) неэфектыўнае кіраванне;
в) ствараецца спецыяльны палігон драўняных адходаў для нейкага невядомага нам тэхналагічнага працэсу ў будучыні», — каментуе сітуацыю кіраўнік арганізацыі« За свой горад» Ігар Маслоўскі.
![32942377_627092147639376_9075934455352262656_n.jpg 32942377_627092147639376_9075934455352262656_n.jpg](/img/v1/images/32942377_627092147639376_9075934455352262656_n.jpg?f=f&h=396&o=0&u=1715395350&w=528)
«Дзяржаўнае прадпрыемства па дрэваапрацоўцы нясе эканамічныя страты ад несвоечасовай рэалізацыі піламатэрыялаў. Больш за тое, дадаткова выдаткоўваюцца сродкі на ўтылізацыю драўняных адходаў. У дадзеным выпадку, прапануем адходы ад дрэваперапрацоўкі раздаваць бязвыплатна мясцовым жыхарам для асабістага спажывання з умовай самавывазу або прадаваць па мінімальным кошце прадпрыемствам, якія могуць перапрацаваць драўняныя адходы» — кажа актывістка арганізацыі «За свой горад», кіраўнік Брэсцкай гарадской арганізацыі БСДП Ганна Канюс.
Актывісты просяць праверыць выкладзеныя ў звароце факты, прыняць меры па ліквідацыі прычын, якія пацягнулі нанясенне эканамічнага ўрону і ўлічыць прапановы па рэалізацыі адходаў дрэваапрацоўкі.