Літва: Беларуская АЭС можа нанесці шкоду рэпутацыі атамнай энергетыкі ва ўсім свеце
Беларуская АЭС, будаўніцтва якой завяршаецца побач з Літвой, у Астраўцы, можа нанесці ўдар па рэпутацыі атамнай энергетыкі ва ўсім свеце, калі на ёй не будуць выконвацца патрабаванні бяспекі і міжнародныя канвенцыі, заявіў літоўскі міністр энергетыкі Жыгімантас Вайчунас.
Міністр, які ўдзельнічаў у штогадовым форуме глабальнай энергетыкі, арганізаваным амерыканскім аналітычным цэнтрам Atlantic Council у Аб'яднаных Арабскіх Эміратах (ААЭ), звярнуў увагу міжнароднай грамадскасці на праект БелАЭС.
"Ад вырашэння гэтага пытання ў Беларусі фактычна залежыць будучыня рэпутацыі сусветнай атамнай энергетыкі. Тое, як гэты праект развіваецца, хоць Беларусь як дзяржава валодае такім правам, не задавальняе нас і не адпавядае міжнародным канвенцый", — сказаў BNS Вайчунас.
Паводле яго слоў, асабліва важна, каб Мінск рэалізаваў рэкамендацыі з нагоды так званых стрэс-тэстаў, інакш сумневы з нагоды бяспекі станцыі застануцца. Міністр выказаў перакананне ў тым, што форум Atlantic Council з'яўляецца ўплывовай платформай, дзе пазіцыя Літвы наконт станцыі, якая будуецца па суседстве, можа быць пачутая.
"Гэтая арганізацыя важная таму, што ў ёй практычна працуюць усе былыя сакратары ЗША па энергетыцы. (...) Па гэтай прычыне гэты канал важны, да яго меркавання прыслухоўваюцца і ў сусветным маштабе", —аргументаваў Ж. Вайчунас.
Літва з'яўляецца галоўным крытыкам БелАЭС, якая будуецца ў 50 км ад Вільні. Па яе словах, будаўніцтва аб'екта вядзецца з парушэннямі патрабаванняў бяспекі, без выканання міжнародных стандартаў, між тым Мінск усе гэтыя абвінавачванні адхіляе.
На АЭС у Астраўцы ўсталёўваюцца два рэактары тыпу ВВЭР (вода-вадзяны энергетычны рэактар), кожны магутнасцю 1200 мегават. Беларусь спадзяецца, што першы рэактар будзе гатовы да вытворчасці электраэнергіі не пазней канца 2019 года, а другі — у сярэдзіне 2020 года. Праект фінансуе расейскі ўрад, яго рэалізуе расійская дзяржаўная карпарацыя "Расатам".
Першы рэактар станцыі плануецца ўключыць у гэтым годзе, а другі — у наступным.
Паводле delfi.lt