Людзі на сметніку
Апошнім часам да жыхароў вёсак, якія знаходзяцца непадалёк ад раённага палігона па захоўванню цвёрдых бытавых адыходаў — сметніка, што размяшчаецца ў кар’ерах каля вёскі
Асавец, — усё часцей звяртаюцца нідзе не працуючыя грамадзяне, якія прапаноўваюць набыць па танным кошце сыр, якім, нібыта, вельмі добра карміць хатніх птушак і свіней.
Толькі да мяне асабіста (а я жыву ў вёсцы Вялікая Машчаніца) на мінулым тыдні з такой прапановай звярнуліся дзве асобы. Ад прапановы я адмовіўся, але сам факт мяне як журналіста вельмі зацікавіў.
Апошнім часам да жыхароў вёсак, якія знаходзяцца непадалёк ад раённага палігона па захоўванню цвёрдых бытавых адыходаў — сметніка, што размяшчаецца ў кар’ерах каля вёскі
Асавец, — усё часцей звяртаюцца нідзе не працуючыя грамадзяне, якія прапаноўваюць набыць па танным кошце сыр, якім, нібыта, вельмі добра карміць хатніх птушак і свіней.
Толькі да мяне асабіста (а я жыву ў вёсцы Вялікая Машчаніца) на мінулым тыдні з такой прапановай звярнуліся дзве асобы. Ад прапановы я адмовіўся, але сам факт мяне як журналіста вельмі
зацікавіў.
Ні для каго з жыхароў навакольных вёсак не з’яўляецца вялікім сакрэтам, што Бялыніцкі раённы сметнік каля Асаўца з’яўляецца своеасаблівым «прыіскам» для пэўнай
катэгорыі людзей, якія жывуць за кошт здабытых на гэтым «радовішчы» «карысных выкапняў». Калі прыязджаюць машыны, што вывозяць смецце з гарадскога пасёлка або
навакольных вёсак, адразу ж збіраецца больш за два дзесяткі «старацеляў», якія, нібыта тыя мурашы, пачынаюць здабываць неабходныя рэчы: бутэлькі, металы (асабліва каляровыя), рыззё,
паперу, адзенне, абутак і іншае. Некаторыя спецыялізуюцца на прадуктах харчавання — у асобныя дні, калі ў крамах выкідаюць пратэрмінаваныя прадукты, у машынах смеццем са аказваецца вельмі
шмат гэтых «далікатэсаў». Карціна, паверце мне, вельмі цікавая, бо, каб напісаць гэты матэрыял, я сам пабываў на гэтым «прыіску», паназіраў за падзеямі і
паразмаўляў з людзьмі.
Падчас гутаркі высветлілася, што для многіх з іх сметнік з’яўляецца адзінай крыніцай атрымання прыбытку, асабліва ў зімовыя і вясновыя месяцы, калі няма грыбоў і ягад. Некаторыя працуюць пад
заказ, здабываючы менавіта тое, што замовіў кліент, для наступнай рэалізацыі. Так, напрыклад, некалькі жыхароў Асаўца выбіраюць прадукты харчавання (часцей за ўсё, сыр), пасля чаго за таварам на
асабістым аўтамабілі прыязджае пакупнік, які разлічваецца за яго і забірае цалкам. Як кажуць самі «капальнікі», потым пакупнік выкарыстоўвае набытак для адкорму ўласнай
жывёлы.
Частку прадуктаў разносяць людзям па папярэдняй замове. Сыр жа карыстаецца асаблівым попытам, яго многія з жыхароў навакольных вёсак купляюць, каб потым карміць уласных курэй.
Бальшыня ж выкарыстоўвае здабытыя на сметніку прадукты для ўласнага харчавання. Шмат хто і апранаецца ў знойдзеныя на сметніку рэчы. Бутэлькі, рыззё і паперу часцей за ўсё рэалізуюць у крамах
спажывецкай кааперацыі, каляровыя металы — так званым скупшчыкам.
Дарэчы, людзі, што прыходзяць на сметнік, дакладна ведаюць, у які дзень і адкуль прыйдзе пэўная машына. Так, па чацвяргах прывозяць вельмі шмат прадуктаў харчавання, асабліва прадукцыі Бялыніцкага
філіяла ААТ «Бабуліна крынка».
Як адзначылі «капальнікі» Вольга і Міхаіл, у апошнія тыдні колькасць менавіта гэтай прадукцыі чамусьці рэзка ўзрасла, таму яны і пачалі прапаноўваць яе новым людзям з навакольных
вёсак, звяртаючыся ў першую чаргу да тых, хто трымае хатнюю жывёлу і птушку.
Але ў мяне асабіста ўзнікае яшчэ адно пытанне: навошта даводзіць справу да таго, каб столькі прадуктаў харчавання (паверце мне на слова, там іх шмат, прычым вельмі разнастайных) выкідалася разам са
смеццем? Няўжо наша раённае спажывецкае таварыства, прыватныя ўладальнікі крамаў, індывідуальныя прадпрымальнікі не ведаюць досведу нашых суседзяў з-за мяжы? Там за пэўны час да заканчэння тэрміну
захоўвання кошты на прадукты рэзка зніжаюцца, і якасны тавар можна набыць нашмат танней. Задаволеныя ўсе: пакупнікі, таму што з’эканомілі грошы, прадаўцы, што атрымалі за свой тавар хоць
штосьці.
У нас, на жаль, часцей адбываецца іншае: або сапсаваныя прадукты спрабуюць рэалізаваць пакупніку, або чакаюць таго моманту, калі іх можна толькі выкінуць на сметнік (як правіла, гэта звычайна робіцца
напярэдадні візіту кантралюючых органаў). Кажу пра гэта са ўсёй адказнасцю, сам не так даўно набыў у краме ў Казіміраўцы вэнджаны селядзец, які давялося выкінуць, як толькі разрэзаў. Пра што думаюць
гандляры, калі прадаюць такі тавар, я не ведаю, бо, зразумела, больш я ў гэту краму ніколі не зайду. Дый шмат хто з вас, паважаныя чытачы, трапляў у падобныя сітуацыі, пра парушэнне правіл гандлю
пастаянна пішуць у сваіх матэрыялах і супрацоўнікі камітэта дзяржкантролю.
Аднак гэта тэма ўжо іншага артыкула, да яе мы абавязкова яшчэ вернемся ў бліжэйшы час.