Людзі важаць амаль у 6,5 разоў больш, чым усе дзікія звяры на Зямлі. Сёння — Сусветны дзень Зямлі
22 красавіка адзначаецца Сусветны дзень Зямлі — International Mother Earth Day.
Міжнародны дзень Маці-Зямлі быў заснаваны ў 2009 годзе Генеральнай Асамблеяй ААН. Прапанову адзначаць Сусветны дзень Зямлі (International Mother Earth Day) у ААН перадала Балівія, гэту ідэю падтрымалі больш чым 50 дзяржаваў-сябраў. Цяпер гэты дзень адзначаецца штогод з 2010 года.
У рэзалюцыі ААН пра адзначэнне Дня Зямлі — International Mother Earth Day — таксама звяртаецца ўвага, што тэрмін "Маці-Зямля" агульнапрыняты ў многіх краінах, што ён адлюстроўвае залежнасць паміж планетай, яе экасістэмамі і чалавекам. Прапаноўваючы ўсім дзяржавам-сябрам ААН, міжнародным і няўрадавым арганізацыям адзначаць «Міжнародны Дзень Маці-Зямлі», Генеральная Асамблея яшчэ ў рэзалюцыі 2009 года звяртае ўвагу на тое, што гэтае свята дэ-факта ўжо штогод ужо адзначаецца ў многіх краінах.
Традыцыя адзначаць 22 красавіка Дзень Зямлі зарадзілася ў ЗША ў 1970 годзе, у 1990 годзе гэты дзень стаў міжнароднай акцыяй. Прычым кожны год гэты дзень прысвечаны пэўнай тэме. У 2016 годзе святкаванне Дня Зямлі супала з цырымоніяй падпісання Парыжскага пагаднення па клімаце, якое было прынята ўсімі 196 бакамі Рамачнай канвенцыі ААН аб змяненні клімату 12 снежня 2015 года ў Парыжы. У рамках гэтага пагаднення краіны дамовіліся сумеснымі намаганнямі абмежаваць рост глабальнай сярэдняй тэмпературы да паказчыка менш за 2 градусы, а з улікам сур'ёзных наступстваў, імкнуцца да паказчыка 1,5 градуса.
Дзень Маці-Зямлі 22 красавіка, як і Дзень Зямлі, праводзіцца ў дзень вясновага раўнадзенства, — і дае магчымасць кожнаму жыхару ва ўсіх населеных кутках планеты выказаць падзяку нашаму вялікаму агульнаму дому.
Штогод навукоўцы краін свету збіраюцца ў гэты дзень за круглым сталом для абмеркавання глабальных экалагічных праблем. У розных краінах арганізуюцца самыя разнастайныя мерапрыемствы і акцыі, прысвечаныя пэўнай тэме. Гэта канферэнцыі, выставы, закрыццё аўтамабільнага руху на ажыўленых вуліцах буйных гарадоў, уборка тэрыторыі і пасадка дрэў.
А вы ведаеце, колькі засталося на нашай планеце дзікіх звяроў?
- Паводле апошніх даных, супольная біямаса дзікіх сысуноў складае 60 мільёнаў тон (мт): 40 мільёнаў тон прыходзіцца на долю марскіх сысуноў (палова з якіх — вусатыя кіты), а астатнія 20 мільёнаў тон — на долю дзікіх наземных звяроў (галоўную частку займаюць белахвосты алень, кабан і афрыканскі слон), нагадвае канал "Дзікая прырода побач".
- Біямаса людзей складае 390 мільёнаў тон. А супольная біямаса ўсіх свойскіх жывёл (кароў, свіней, коз, авечак, свойскіх катоў і сабак) — 630 мільёнаў тон, з якіх 420 мільёнаў тон важыць быдла.
- Сабакі важаць столькі ж, колькі ўсе наземныя дзікія звяры.
- Людзі важаць амаль у 6,5 разоў больш, чым усе дзікія звяры на Зямлі.
- Каб пракарміць людзей і свойскую жывёлу ў такім аб'ёме непазбежна адымаюцца тэрыторыі і акваторыі ў дзікіх жывёл. З кожным годам усё больш і больш, так як колькасць людзей расце, а з імі і колькасць свойскіх жывёл.
- Каб захаваць дзікую прыроду, чалавецтву трэба знізіць аб'ёмы жывёлагадоўлі і заставіць хаця б траціну Зямлі для дзікай прыроды. Іначай дзікія звяры не маюць шансаў выжыць.
Міжнародны Дзень Маці-Зямлі — гэта свята нашага вялікага дома
Якая ж яна, наша Зямля?
- Падлічана, што планеце Зямля прыкладна 4,5 мільярда гадоў.
- Калі вы захочаце абысці вакол Зямлі, ідучы па экватары, то трэба будзе прарабіць шлях даўжынёй амаль у 40 010 кіламетраў.
- Адлегласць ад паверхні да цэнтра Зямлі роўна 6 378 кіламетраў. Прычым, сапраўды цвёрдыя пароды (літасфера) фармуюць пласт усяго каля 70 кіламетраў, а, прасоўваючыся далей углыб, мы назіраем напаўвадкія і вадкія станы.
- Даліна Смерці ў Каліфорніі і месца ў Лівіі, якое называюць Эль Азізія, утрымліваюць рэкорды самых гарачых месцаў на Зямлі. Рэкорд Эль Азізіі — 57,8 градуса па Цэльсіі (13 верасня 1922 года), рэкорд Даліны Смерці — 55,8 градуса па Цэльсіі (10 ліпеня 1913 года).
- Самым халодным месцам на зямлі прызнана Антарктыка — 21 ліпеня 1983 года на даследчай станцыі «Усход» у Антарктыцы было зарэгістравана -89 градусаў па Цэльсіі.
- Зямля неверагодна багатая мінераламі — навукоўцы класіфікавалі ўжо каля 4000 відаў мінералаў, прыкладна 200 з іх маюць практычнае значэнне. Штогод адкрываюцца 50–100 відаў мінералаў.
- У Зямлі адзін натуральны спадарожнік-бачная няўзброеным вокам месяц.
Паводле «Дзікая прырода побач», www.calend.ru