Місія ўзмацняе бяспеку
Міжнародная назіральная місія ўзмацніць “узровень бяспекі для сваіх прадстаўнікоў у сувязі з іх масавай дэпартацыяй з Беларусі.
Пра гэта заявіў яе кіраўнік, дырэктар па развіцці Маскоўскай Хельсінкскай групы Андрэй Юраў. Ён быў дэпартаваны з Беларусі ў сакавіку.
“У сувязі з апошнімі абставінамі прынята рашэнне аб пераходзе місіі ў іншы рэжым працы. Гэта забяспечыць больш высокі ўзровень бяспекі для яе прадстаўнікоў і памочнікаў,
— зазначыў Андрэй Юраў.
Міжнародная назіральная місія ўзмацніць “узровень бяспекі для сваіх прадстаўнікоў у сувязі з іх масавай дэпартацыяй з Беларусі.
Пра гэта заявіў яе кіраўнік, дырэктар па развіцці Маскоўскай Хельсінкскай групы Андрэй Юраў. Ён быў дэпартаваны з Беларусі ў сакавіку.
“У сувязі з апошнімі абставінамі прынята рашэнне аб пераходзе місіі ў іншы рэжым працы. Гэта забяспечыць больш высокі ўзровень бяспекі для яе прадстаўнікоў і памочнікаў,
— зазначыў Андрэй Юраў.
За апошнія два месяцы ўлады Беларусі выдварылі з краіны 10 назіральнікаў місіі — 7 расіян і 3 украінцаў. Чарговых расійскіх праваабаронцаў — Любоў Захараву, Кацярыну Карасцялёву і
Ірыну Пайкачову — міліцыянты затрымалі ў Мінску 6 мая. І прадпісалі пакінуць тэрыторыю Беларусі на працягу 24 гадзінаў.
Гэты “інцыдэнт, як падкрэслілі ў місіі, адбыўся літаральна праз некалькі гадзінаў пасля публікацыі ў СМІ каментара афіцыйнага прадстаўніка МЗС Расіі А. Лукашэвіча. Ён выказаў
шкадаванне наконт выдачы 4 мая двум другім расійскім праваабаронцам, Вікторыі Громавай і Аляксандру Мнацаканяну, прадпісання пакінуць Беларусь “без матываваных тлумачэнняў.
Паводле словаў Лукашэвіча, Масква разлічвае, што беларускі бок зробіць захады па недапушчэнні падобнага кшталту інцыдэнтаў.Аднак улады Беларусі ў чарговы раз прадэманстравалі поўнае
грэбаванне не толькі сваімі міжнароднымі абавязацельствамі. Але і афіцыйнай пазіцыяй дзяржавы, з якой у Рэспублікі Беларусь заключана і дзейнічае Саюзная дамова, — адзначаецца ў
рэлізе місіі.
А прадстаўнік Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі, сябра Рады пры прэзідэнце Расіі па развіцці грамадзянскай супольнасці і правах чалавека Юрый Джыбладзэ
заявіў:
“Перашкоджанне дзейнасці міжнародных праваабаронцаў уладамі Беларусі не толькі носіць неабгрунтаваны і незаконны характар. Але і з’яўляецца яўным парушэннем міжнароднага права і
абавязацельстваў гэтай краіны ў рамках ААН і АБСЕ. Міжнародная назіральная місія і Камітэт міжнароднага кантролю, які яе заснаваў, дзейнічаюць адкрыта, легальна, не парушаючы нейкіх
законаў.
“Жаданне уладаў Беларусі заблакаваць працу апошняй пастаянна прысутнай на тэрыторыі краіны міжнароднай структуры, якая назірае за сітуацыяй з правамі чалавека, нядзіўна. Аднак пры гэтым
цяжка растлумачыць імклівы рух кіраўніцтва краіны да поўнай міжнароднай самаізаляцыі, якая немінуча надыдзе пры такім развіцці падзей, — зазначыў Юрый Джыбладзэ.