Медыяэкспэрт: 6 наступстваў разгрому незалежных СМІ

Беларускі журналіст і медыяэксперт з ЗША Серж Харытонаў вызначае шэсць асноўных тэндэнцый, да якіх прывядзе закрыццё незалежных СМІ, паведамляе «Свабода».

33021307_1314_4260_beb6_c296c4f7d886_w1023_r1_s.webp

1. Маштабны пераход аўдыторыі з навінавых сайтаў у сацсеткі (найперш у Telegram).

2. Адсутнасць журналісцкіх стандартаў у Telegram значна паскорыць радыкалізацыю дэмакратычнага руху і эскалацыю палітычнага напружання ўнутры краіны, мяркуе медыяэксперт.

3. Значная частка аўдыторыі закрытых незалежных медыя пяройдзе на сайты расійскіх тэлеканалаў і прарасійскія сайты з адпаведным кантэнтам.

4. Унутр сістэмы перастануць паступаць сігналы аб рэальных праблемах, і, як вынік, чыноўнікі яшчэ больш адарвуцца ад рэальнасці, а колькасць памылак сістэмы будзе расці.

5. Узмоцніцца эфект ад «каардынаваных кампаній дэзінфармацыі» крамлёўскіх СМІ, лічыць эксперт.

6. І, нарэшце, расправа над незалежнымі СМІ не выкліча прытоку аўдыторыі ў афіцыйныя СМІ Беларусі, бо «людзям нецікавы бясконцы „паркет“, навіны аб пасяўной» і г. д.

18 чэрвеня беларускія ўлады заблакавалі Tut.by – адзін з самых папулярных сайтаў краіны: у траўні 2020 на сайце было зафіксавана 176 млн. наведванняў за месяц. 15 чалавек, звязаных з сайтам, уключна з яго кіраўніцтвам, арыштаваныя.

5 ліпеня ўлады абвясцілі, што закрываюць карпункт «Еўрапейскага радыё для Беларусі». Улетку 2020 быў заблакаваны доступ да сайта «Еўрарадыё», а 8 ліпеня сёлета — і доступ да люстэркавага сайта.

На тэрыторыі Беларусі ў жніўні быў заблакаваны асноўны, а сёлета ў ліпені і люстэркавы сайт тэлекампаніі «Белсат».

Заблакаваны сайт «Радыё Свабода», па чарзе блакуюцца і новыя люстэркавыя сайты.

У кастрычніку 2020 карэспандэнты амаль усіх незалежных СМІ ў Беларусі былі пазбаўленыя акрэдытацыі МЗС.

Кожны дзясяты наведвальнік расійскага прапагандысцкага сайта «Риафан» — беларус (дадзеныя «Similarweb»). Гэта каля 3,5 мільёна наведванняў з Беларусі ў месяц.