Моладзь за бяспечны і справядлівы гуманны свет
На мінулых выходных пад Мінскам прайшоў першы Моладзевы форум “Моладзь за бяспечны і справядлівы гуманны свет. У ім прынялі ўдзел каля двухсот маладых людзей з усіх рэгіёнаў
Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства абмяркоўвалі вельмі важныя для сённяшняга жыцця праблемы.
Арганізатарамі форума выступілі Грамадскае аб’яднанне “Дзецям Чарнобыля на чале з прафесарам Генадзем Грушавым, а таксама ГА “Моладзевы сацыяльны цэнтр
“Майстэрня будучыні пры падтрымцы нарвежскага Фонду імя Рафта.
На мінулых выходных пад Мінскам прайшоў першы Моладзевы форум “Моладзь за бяспечны і справядлівы гуманны свет. У ім прынялі ўдзел каля двухсот маладых людзей з усіх рэгіёнаў
Беларусі. Удзельнікі мерапрыемства абмяркоўвалі вельмі важныя для сённяшняга жыцця праблемы.
Арганізатарамі форума выступілі Грамадскае аб’яднанне “Дзецям Чарнобыля на чале з прафесарам Генадзем Грушавым, а таксама ГА “Моладзевы сацыяльны цэнтр
“Майстэрня будучыні пры падтрымцы нарвежскага Фонду імя Рафта.
Падчас працы форума
Ужо назвы тэматычных груп, альбо “воркшопаў, як гэта завецца па-сучаснаму, сведчаць, што для маладзёнаў, якія прыехалі на форум, вельмі важнымі і актуальнымі з’яўляюцца
самыя розныя праблемы, якім яны і прысвяцілі два дні. “Моладзь за экалагічна бяспечную будучыню, “Бяспечны свет: атамная альбо альтэрнатыўная энергетыка?,
“Моладзь супраць гвалту і гандлю людзьмі, “Права дзяцей на свабоднае пражыванне ў свабодным ад гвалту асяродку, “Псіхалагічныя карані гвалту ў
аўтарытарным грамадстве, “Майстэрня будучыні: арганізацыя і планаванне маладзёвай працы…
Падаецца, што такія важныя і складаныя тэмы мусяць вырашаць дарослыя, ды і тое не ўсе з іх могуць быць па сілам даросламу пакаленню. Але вось менавіта маладыя і крэатыўныя падлеткі вырашылі выказацца
па гэтым пытанням і нават рабіць канкрэтныя прапановы.
У першы дзень на форуме выступаў старшыня юрыдычнай камісіі Беларускага Хельсінскага камітэта Гары Паганяйла. Па яго прызнанню, ён рыхтаваў акадэмічны даклад пра сітуацыю з правамі чалавека ў
Беларусі, але калі ўбачыў, наколькі нестандартная, разумная і крэатыўныя публіка яго чакае, то нават разгубіўся. Але тым цікавей атрымалася яго камунікацыя з неабыякавымі маладымі беларусамі.
Дарэчы, па словах Генадзя Грушавога, сярод удзельнікаў форуму былі таксама юнакі і дзяўчаты з абмежаванымі магчымасцямі, але яны настолькі арганічна ўпісаліся ў моладзевую кагорту, што не было нават
хоць крыху заўважна, што яны чымсьці розняцца ад астатніх сваіх аднагодкаў.
Асноўная праца вялася ў ужо згаданых тэматычных групах. Вынікам гэтай працы сталі прэзентацыі на агульнай канферэнцыі, дзе падсумоўваліся асноўныя высновы, агучваліся прапановы. Прычым, рабілася ўсё
ў тэатралізавана-пастановачнай форме, таму было вельмі цікава. Некаторыя групы паспелі падрыхтаваць нават відэаролікі па сваіх тэмах. Вельмі важна, што ніводзін з маладзёнаў не “адбываў
нумар фармальна, ва ўсіх гарэлі вочы, усе былі пры справе і дэманстравалі свае найлепшыя якасці.
Прэзентацыя вынікаў працы адной з груп
Натуральна, адной з асноўных тэм была праблема атамнай энергетыкі, якую спрабуюць навязаць нашай краіне. Удзельнікі адной з працоўных груп вельмі яскрава і даступна давялі, наколькі бессэнсоўным
з’яўляецца будаўніцтва ў Беларусі атамнай электрастанцыі, і прывялі канкрэтныя прыклады з лічбамі, якім чынам наша краіна можа абысціся без сваёй АЭС. Апроч таго, маладыя людзі развеялі міфы
пра бяспеку атамнай энергетыкі, узгадаўшы практычна кожную з аварый на АЭС ды іншых ядзерных аб’ектах за часы іх існавання, якая пацягнула чалавечыя ахвяры.
“Вось менавіта такая і мэта нашых мерапрыемстваў, — адзначыў Генадзь Грушавы. — Мы не толькі закранаем важныя і актуальныя тэмы нашага жыцця, але і робім гэта так, каб іх
важнасць зразумела наша новае пакаленне. Гэта вельмі актыўная моладзь, якая не жадае быць шрубікам у сістэме, але якая разумее і важнасць праблем, і важнасць таго, што менавіта ад кожнага з іх, ад
кожнага юнака і дзяўчыны залежыць, ці будуць гэтыя праблемы вырашаны, ці стане Беларусь нармальнай краінай.
Звяртаючыся да ўдзельнікаў форума ўжо падчас яго закрыцця, Генадзь Грушавы падкрэсліў, што кожны чалавек мае права на выбар. І гэты выбар кожны мусіць зрабіць сам. “Усё залежыць ад нашага
выбару. Давайце мы будзем таксама гэта разумець і ўсімі высілкамі вучыцца таму, каб выбіраць свабодна. Вось за гэта я хачу прагаласаваць наўпрост тут. Хто за? — запытаўся прафесар.
У адказ уверх узняліся рукі ўсіх удзельнікаў імпрэзы.
Генадзь Грушавы падсумоўвае вынікі форуму
Генадзь Грушавы асабліва падзякаваў і арганізатарам у рэгіёнах, і сам аргкамітэту, без велізарных высілкаў якога мерапрыемства не магло б адбыцца. Адмысловая падзяка тычылася Фонду імя Рафта
(Нарвегія). Прадстаўнікі фонду, сярод якіх былі і зусім маладыя хлопцы і дзяўчаты, нароўні з беларусамі ўдзельнічалі ў працы тэматычных груп, у прэзентацыях. “Гэта не проста спонсарства,
гэта сапраўдны жывы ўдзел у нашым жыцці. Мы іншыя, мы розныя. Вы заўважаеце, што паміж нашай і нарвежскай моладдзю ёсць адрозненні. Дык гэта ж і здорава! Мы не падобныя, але ж мы цікавыя, мы
рознімся, але ж кожны з нас уносіць сваю яскравую плынь. Мы частка агульнага свету, мы частка Еўропы і мы паказваем Еўропе, якія мы цікавыя! Прыязджайце да нас, а мы прыедзем да вас. Калі вы нас
запросіце?, — запытаўся з усмешкаю Генадзь Уладзіміравіч.
Заключны выступ удзельнікаў форума
Скончылася імпрэза традыцыйнымі “адбымалкамі. Гэта калі кожны ўдзельнік бярэ нітачку, павязвае яе на другога чалавека і кажа яму свае лепшыя зычэнні. Чаму традыцыйныя? Справа ў
тым, што хоць цяперашні форум лічыцца першым, але падобных мерапрыемстваў ачоленая Генадзем Грушавым грамадскае аб’яднанне (раней больш вядомае як Беларускі дабрачынны фонд “Дзецям
Чарнобыля) у супрацоўніцтве з Міжнароднай асацыяцый гуманітарнага супрацоўніцтва (МАГС), правяло ўжо дваццаць шэсць. І гэта толькі менш як за дваццаць год! Сотні, калі не тысячы маладзёнаў
з усёй Беларусі ды іншых краін свету прымалі ў іх удзел. Так што гэты форум хоць і стаўся новай формай мерапрыемства, але мэты і задачы ў яго засталіся нязменнымі, што і добра. Таму, як сказаў на
развітанне Генадзь Уладзіміравіч, у наступным годзе ён спадзяецца зладзіць чарговую такую ж імпрэзу. А праблем, якія будзе вымушана вырашаць самая лепшая беларуская моладзь, яшчэ вельмі і вельмі
шмат.
Беларус
і нарвежац абменьваюцца пажаданнямі