На запыт сілавікоў змогуць правяраць даходы беларусаў за апошнія 10 год
Падатковы кодэкс з 2022 года плануюць дапоўніць артыкулам «Камеральная праверка адпаведнасці расходаў даходам фiзiчнай асобы» (арт. 73-1). Праверка можа праводзіцца за месяц, некалькі месяцаў і за 10 поўных гадоў. Падставай можа стаць пісьмовы запыт органаў Камітэта дзяржкантролю, міліцыі, пракуратуры і Следчага камітэта. А таксама па даручэнні міністра па падатках і зборах, яго намеснікаў, кіраўнікоў абласных падатковых інспекцыяў і іх намеснікаў, паведамляе «Наша Ніва».
На папярэднім этапе праверкі інспектары будуць вызначаць, ці
існуе перавышэнне расходаў над даходамі.
Да наступнага этапу яны пяройдуць, калі сума перавышэння
складае 500 і больш базавых велічынь (на сёння гэта сума — ад 14,5 тысяч
рублёў). Тады падаткавікі запатрабуюць тлумачэнні аб крыніцах даходаў.
Пакуль няма дакладнай яснасці, новаўвядзенне будзе распаўсюджвацца на праверкі, пачатыя пасля 1 студзеня 2022 года. Калі чалавек у
тлумачэннях аб крыніцах даходаў пазначыць даходы, атрыманыя раней за дзесяць
правяраемых гадоў, то праверачны можа быць і больш працяглы перыяд.
Важна: калі праверка праводзіцца па запыце сілавікоў,
супастаўляць даходы і расходы будуць незалежна ад сумы, чалавек адразу будзе
вымушаны прадаставіць тлумачэнні аб крыніцах даходаў, звесткі і дакументы,
звязаныя з правядзеннем праверкі. Падатковая дае 30 дзён, каб чалавек паспеў
сабраць усе дакументы.
Яшчэ адзін момант. Калі інспектары высвятляць, што даход быў
атрыманы ў выніку фармальнай здзелкі, мэтай якой толькі сысці ад сплаты
падаткаў, то-бок ніякіх прававых наступстваў, зменаў правоў і абавязкаў бакоў
не адбылося, то з такіх даходаў давядзецца сплаціць падатак. Стаўка падаходнага
падатку з сум перавышэння расходаў над даходамі з 2022 года плануецца у памеры
20%.