Найміты ПВК «Вагнер» у Беларусі — цэнтр адукацыйных паслуг?
«Група «Вагнер» у Беларусі ўказала, што яе асноўны і адзіны від дзейнасці — «адукацыйная дзейнасць». У якасці адраса юрыдычнай асобы пазначана вёска Цэль, там таксама знаходзіцца лагер ПВК, куды найміты перабраліся пасля мяцяжу ў РФ.

«Група «Вагнер» са статутным фондам у 200 беларускіх рублёў зарэгістравана 4 жніўня
У Беларусі, дзе знаходзяцца расійскія найміты Яўгена Прыгожына, зарэгістравана «асветніцкая» арганізацыя «Група «Вагнер». Пра гэта піша УНІАН са спасылкай на звесткі з рэестра юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Мінюста Беларусі.
Беларускае выданне «Люстэрка» адзначала, што 4 жніўня ў Асіповіцкім райвыканкаме была зарэгістравана «Група «Вагнер» са статутным фондам у 200 беларускіх рублёў. Адрас юрыдычнай асобы — вёска Цэль, там таксама знаходзіцца лагер ПВК, куды найміты перабраліся пасля мяцяжу.

Кампанію «Група «Вагнер» зарэгістравалі ў Беларусі, яе дзейнасць пазначана як адукацыйныя паслугі, паведамляецца ў Адзіным дзяржрэгістры юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў Беларусі.
Паводле рэестра, «Група «Вагнер» указала, што асноўным і адзіным відам дзейнасці арганізацыі з’яўляецца «адукацыйная дзейнасць» — яна адбываецца пад кодам 85590. У гэтую падгрупу ўваходзяць навучальныя цэнтры з курсамі карэкціроўкі, курсамі павышэння кваліфікацыі, навучаннем замежнай мове, камп'ютарнымі курсамі, курсамі выжывання, рэлігійнай падрыхтоўкай, аратарскім мастацтвам і хуткачытаннем.
Глядзіце таксама

ПВК «Вагнер» у Беларусі
Нагадаем, беларускае войска збіраецца правесці вучэнні на паўночным захадзе краіны ў Гродзенскай вобласці, недалёка ад меж Польшчы і Літвы. У Міністэрстве абароны Беларусі заявілі, што вучэнні нібыта праводзяцца з улікам урокаў, атрыманых расійскімі вайскоўцамі ва Украіне.
Наймітаў так званай ПВК «Вагнер» беларускія ўлады выкарыстоўваюць для інфармацыйных правакацый супраць суседніх Польшчы і Літвы. Пра гэта, у прыватнасці, казала Беларуская маніторынгавая група. Паводле назіральнікаў, цяпер у Беларусі каля 4-5 тысяч расійскіх наймітаў. Перыядычна з'яўляюцца паведамленні аб іх нібыта масавым ад'ездзе ў Расію або адпраўцы ў Афрыку, але гэта інфармацыя пакуль не пацверджана.
Глядзіце таксама

«Прысутнасць наймітаў у Беларусі актыўна выкарыстоўваецца для правядзення інфармацыйных правакацый і стварэння напружанасці на межах з краінамі NATO», — адзначаюць назіральнікі.
Акрамя таго, «вагнераўцы» ўдзельнічаюць у трэніроўках з арміяй Беларусі і іншымі сілавымі структурамі.
