“Народная воля” будзе яшчэ больш баявой

Вышэйшы гаспадарчы суд не задаволіў скаргу “Народнай волі на папярэджанне Міністэрства інфармацыі. Цяпер газета будзе апеляваць да міжнародных інстанцый.
“Тут нават і блізка законам не падыхае, — заявіў пра рашэнне суда рэдактар выдання Іосіф Сярэдзіч.



d3e0f226df6865b28fb677548370f467.jpg

Вышэйшы гаспадарчы суд не задаволіў скаргу “Народнай волі на папярэджанне Міністэрства інфармацыі. Цяпер газета будзе апеляваць да міжнародных інстанцый.


“Тут нават і блізка законам не падыхае, — заявіў пра рашэнне суда рэдактар выдання Іосіф Сярэдзіч.


“Народнай волі вынеслі папярэджанне за артыкул “Хто пачуе лозунг “Сыходзь!?, надрукаваны ў верасні 2010 года. У ім пра аднайменную кампанію распавёў лідар Маладога фронту Зміцер Дашкевіч. Міністэрства расцаніла нататку як распаўсюд інфармацыі ад імя незарэгістраванай арганізацыі. І абвінаваціла газету ў парушэнні адпаведнага артыкула 38 закона “Аб СМІ. Суддзя Кацярына Караткевіч прызнала 28 сакавіка папярэджанне правамерным.


Іосіф Сярэдзіч назваў  яго “чыста палітычным. “Гэта ж любому зразумела, — адзначыў ён. На яго думку, улады хочуць паказаць не толькі “Народнай волі, але ўсім незалежным СМІ, што трэба быць самацэнзарам. Рэдактар зрабіў сваю выснову: “Рабіць газету яшчэ больш баявой. Больш папулярнай.


Прадстаўнік газеты ў судзе, юрыст Гары Паганяйла лічыць рашэнне суда, які падтрымаў Мінінфармацыі, “выключна палітычна матываваным, не законным і не абгрунтаваным. “Яно прызначана абслугоўваць ідэалогію і палітыку цяперашняй выканаўчай улады, цяперашняга рэжыму, — сказаў ён. — Гэта верныя служкі, якія сёння ўмантаваны ў рэпрэсіўны механізм. І прымяняючы рэпрэсіі, той ці іншы орган, канешне ж, можа быць цвёрда ўпэўнены, што гэта рэпрэсія спрацуе і не будзе адменена ніякай судовай інстанцыяй.


Але тым не менш, як паведаміў праваабаронца, “кіруючыся прававой логікай, газета абскардзіць у касацыйным парадку судовае рашэнне. А затым мае намер атрымаць заключэнне міжнародных экспертаў па гэтай судовай спрэчцы. А менавіта праваабарончай журналісцкай арганізацыі Article 19. І Еўрапейскай камісіі за дэмакратыю праз права, так званай Венецыянскай камісіі.


“У Беларусі судовай сыстэмы для грамадзян і юрыдычных асобаў, якія ўступаюць у супярэчнасці з дзейнай уладай, асабліва па палітычных матывах, няма. Судзілішча адбываюцца. Судоў няма, — заявіў Гары Паганяйла.