Па старонках «Вожыка». Новы год без Лукашэнкі ў незалежнай Беларусі

Тройчы за час незалежнасці наша краіна сустракала Новы год без віншаванняў Аляксандра Рыгорыча — у 1992, у 1993 і адпаведна ў 1994-ты. Зразумець атмасферу таго часу дапаможа кароткі экскурс у публікацыі навагодніх выпускаў часопіса «Вожык».

Першы Новы год у статусе незалежнай дзяржавы Беларусь сустрэла ў ноч на 1 студзеня 1992 года. Прычым сапраўды незалежнай яна стала літаральна за некалькі дзён да таго, калі былі падпісаныя «белавежскія дамовы». Парадаксальна, аднак мяркуючы па тагачасных нумарах Вожыка, вялікая палітыка спачатку мала цікавіла беларусаў. Тэма незалежнасці калі і з’яўлялася на старонках часопіса, то ў незвычайным ракурсе

1_368.jpg


Змест айчынных медыя пачатку 90-х дакладна выклікае ў цяперашняга беларуса ступар мазгоў не толькі праз адсутнасць АГЛ з кожнага праса. Атрыбутам таго часу быў татальны дэфіцыт самых звыклых тавараў — ад цукру да фотапаперы. Усё гэта нараджала арыгінальныя надзеі на рынкавую гаспадарку. Вожыкаўскі паэт Янусь Малец пісаў на парозе 1992-га:
Хутчэй бы рынак афармляўся —Ці наша радасць ён ці смерцьЯ б да прылаўкаў бег, імчаўсяКаб не купіць, дык паглядзець.
Зрэшты, першыя беларускія грошы праз інфляцыю нічога не каштавалі, што прымушала людзей да кааперацыі, якую арыгінальна паказаў адзін з мастакоў выдання.

2_338.jpg


Напэўна, тады сярод беларусаў і паўстала практыка ўкладання сродкаў у валюту. Натуральна свае навагоднія паслугі Дзед Мароз і Снягурка ў 90-я таксама намагаліся аказваць выключна за у.а.

3_310.jpg


Між тым, паступова людзі адаптаваліся да выклікаў часу, і сітуацыя неяк стабілізавалася. Ужо ў 1993-м Новы год пачынае набываць рысы звычайнага свята, які натуральна нельга ўявіць без буйных закупаў і шопінгу. Аўтар «Вожыка» Мікола Ахтухаў тады пісаў
З’еў, нібы пузаты БегемотТры мае зарплаты Новы год.
Акрамя таго, нашыя людзі паступова прыдумалі розныя сродкі матываваць сябе ў непростых умовах. Як прыклад — вокладка «Вожыка» напярэдадні 1993 года.

4_297.jpg


Што тычыцца палітыкі, то яна паступова павярталася на старонкі флагмана нашай сатыры. Спачатку да палітыкаў, праўда, ставіліся не сур’ёзна. Напрыклад палітычныя дэбаты ў тым жа Вярхоўным савеце разглядаліся як аналаг шоў Петрасяна. Пасля «Вожык», які горача падтрымаў перабудову, нечакана пачаў абараняць пенсіянераў, якія «праз саўковую псіхалогію», дабіваюцца ад чыноўнікаў льготаў. Зрэшты да ўсіх палітыкаў часопіс ставіцца крытычна, перадаючы сутнасць палітычнага моманту наступнай ілюстрацыяй.

5_281.jpg


Інтарэс да палітыкі заўважна вырас напярэдадні 94-га, калі ўжо былі анансаваныя першыя выбары прэзідэнта. Паўсюль дамінавала думка пра тое, што перамога ў Кебіча ў кішэні праз нерашучы курс яго галоўнага апанента Шушкевіча. Тады «Вожык» друкаваў наступны анекдот.
Вячаслаў Кебіч і Станіслаў Шушкевіч вяртаюцца з чарговай сустрэчы кіраўнікоў СНД. «Ведаеш, Вячаслаў, – кажа Шушкевіч. — у нас толькі два вартыя кандыдаты на пост прэзідэнта».  «А хто другі?» — не разумее Кебіч.
У тым, што гісторыя пайшла інакш, магчыма «вінаваты» той жа «Вожык». У апошнім выпуску 1993-га ён публікуе гумарэску — праграму фантомнага кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Правасуда. Той абяцае ў выпадку абрання даць кожнаму кватэру, правесці экспрапрыяцыю дэмакратаў і былых партакратаў, прадаваць гарэлку па сабекошту, раздаць сялянам боты і фуфайкі, кожную маладзіцу забяспечыць надзейным чалавекам і г.д.
Узнікае ўражанне, што нейкі палітык прачытаў той тэкст і зразумеў — як перамагчы на выбарах.