Навагодняе віншаванне ад самога Графа Чапскага з'явілася ў сеціве
«З Новым годам, з новым прэзідэнтам!»
«З Новым годам, з новым прэзідэнтам!» - віншуюць беларусаў ўдзельнікі музычна-камедыйнага праекта «Граф Чапскі» ў прэм'еры кліпа «Навагодняя». Новае беларускае рэаліці, дзе кожны персанаж - гэта цэлая гісторыя жыцця, якая адлюстроўвае гісторыю краіны на стыку 20-га і 21-га стагоддзяў.
- У кожнага беларуса ёсць такі сусед, брат, сват з 90-ых. Час, дзе былі як свае плюсы, так і мінусы, якія цяпер адбіваюцца на нашым грамадстве. Усё гэта мы паказваем у нашым праекце. Гэты год быў цяжкі на падзеі і мы вельмі хацелі зрабіць для беларусаў такую дарослую казку, якая была ў нашых бацькоў. Калі суседзі ходзяць у госці, а ў канцы свята можа здацца што заўгодна, Снягурка-балярына або Дзед Мароз у вобразе стрыптызёршы, - кажуць артысты.
Дарэчы, праект «Граф Чапскі», не толькі пра музыку і назва абрана не выпадкова. У многіх беларусаў ёсць цікавыя карані, якія былі забытыя і размазаны з-за розных пераменаў у гісторыі краіны. У сваіх сацыяльных сетках музыканты паказваюць і распавядаюць пра сваіх персанажаў. Гэта фантазіі на тэму, кім маглі стаць спадкаемцы знакамітай гістарычнай асобы на постсавецкай прасторы і што ў іх засталося ад «культурнага роду». Што тут праўда, а што выдумка - засталося толькі здагадвацца.
«Навагодняя» праекта «Граф Чапскі» - гэта першы відэакліп, да гэтага ў хлопцаў на ўсіх пляцоўках выйшла песня «Калдыры».
Кожны твор - гэта асобная гісторыя, са сваёй самастойнай драматургіяй, героямі і падзеямі, пачуццямі і перажываннямі, маленькае жыццё, якое аўтары прапануюць пражыць і прачуць разам з імі. У музыцы —дзіўнае спалучэнне стыляў і жанраў, а людзі старэйшага ўзросту адчуюць небывалы прыліў цёплай і чароўнай настальгіі.
Паводле прэс-рэліза