Паглядзіце гэты ролік, калі ў вас няма святочнага настрою! Віншаванне ад каманды Freedom Belarus

Ці можа змяніцца жыццё чалавека за 1 год? Вядома, калі гаворка пра беларуса. Літаральна за 366 дзён наш свет перавярнуўся з ног на галаву. Цяпер нас аб'ядноўвае агульная мэта і шчырая вера. Мы сталі дружней і згуртаваней, нашы ідэі рэальней, а думкі вальней. Яшчэ год таму такое складана было ўявіць. Але сёння гэта наша новая рэальнасць, дзе мы разам крочым у новы 2021 год.