Памяць пра зніклых
16 лістапада, у Дзень беларускай салідарнасці, адбылася прэзентацыя кнігі вядомага беларускага пісьменніка, журналіста і драматурга Уладзіміра Халіпа “Мы помнім.
16 лістапада, у Дзень беларускай салідарнасці, адбылася прэзентацыя кнігі вядомага беларускага пісьменніка, журналіста і драматурга Уладзіміра Халіпа “Мы
помнім.
У гэтай кнізе пра сваіх блізкіх і сяброў, якія былі выкрадзеныя ў 1999–2000 гадах, распавядаюць жонкі, дзеці і паплечнікі экс-намесніка старшыні Вярхоўнага Савета Віктара Ганчара, яго сябра
прадпрымальніка Анатоля Красоўскага, былога міністра ўнутраных спраў Беларусі генерала Юрыя Захаранкі, аператара расійскага тэлеканалу ОРТ, сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Змітра Завадскага.
Ёсць тут і ўспаміны пра віцэ-спікера ВС 13-га склікання Генадзя Карпенку, смерць якога ў 1999 годзе і дагэтуль выклікае шматлікія пытанні ў дэмакратычным асяродку.
На прэзентацыі прысутнічалі шмат вядомых у краіне і па-за яе межамі людзей: першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч, былы пасол Беларусі ў Германіі Пётра Садоўскі, мастак Аляксей
Марачкін, праваабаронцы Гары Паганяйла, Алег Волчак, Людміла Гразнова, палітыкі Андрэй Саннікаў, Вячаслаў Сіўчык, Зміцер Дашкевіч, былы мэр Мінска і палітвязень Міхаіл Марыніч, прадстаўнікі
дыпламатычнага корпуса, маці і жонка зніклага журналіста Вольга Рыгораўна і Святлана Завадскія, шматлікія журналісты.
468-старонкавая кніга выдадзена на беларускай, рускай і англійскай мовах. Выданне ўтрымлівае шмат фотаздымкаў, якія дэманструюць згаданых вышэй асоб не толькі як палітычных і грамадскіх дзеячаў, але
і проста як звычайных людзей.
“Я ведаю, чаго каштавала родным зніклых зноў перажываць тыя падзеі, распавядаючы пра сваіх сваякоў і сяброў, зноў праз дзесяць гадоў вяртацца ў тыя дні. Я думаю, што гэта кніга не будзе
марнай, таму што тут сабраны не сенсацыйныя адкрыцці, не крымінальныя расследаванні, — адзначыў Уладзімір Халіп. — Як сказаў праваабаронца Гары Паганяйла, цяпер застаецца толькі
адно — юрыдычная працэдура, якая ўсё ніяк не адбудзецца, і таму яшчэ не пакараны злачынцы, якія ходзяць па зямлі, ім паціскаюць рукі, з імі вітаюцца, з імі размаўляюць, з імі вядуць
перамовы, але гэта скончыцца, бо ніколі не бывае, каб гэткае засталося беспакараным… Такое адбывацца не павінна нідзе. У Еўропе такое адбывацца не павінна тым болей, —
падкрэсліў аўтар кнігі “Мы помнім.
Ад імя родзічаў зніклых да прысутных звярнулася Ірына Красоўская — адзін з арганізатараў выдання кнігі “Мы помнім, жонка Анатоля Красоўскага.
Яна шчыра падзякавала ўсім, “хто прыйшоў на прэзентацыю, усім, хто быў побач з намі ўсе гэтыя цяжкія гады. “Я хачу сказаць “дзякуй усім, хто захоўваў і
захоўвае памяць пра нашых родных і блізкіх. Адзінаццаць гадоў — гэта вельмі вялікі тэрмін, — адзначыла Ірына Красоўская. — Свет змяняецца, мы змяняемся, не мяняюцца толькі
тыя, хто ўжо больш не з намі — Віктар Ганчар, Анатоль Красоўскі, Зміцер Завадскі, Юры Захаранка і Генадзь Карпенка. Яны застаюцца такімі ж, якімі мы іх ведалі адзінаццаць гадоў таму. Яны
застануцца такімі і ў кнізе, якую мы стварылі, таму яна так і завецца “Мы помнім. Гэта кніга аб памяці і гэта кніга аб любові. Тут 24 апавяданні, 24 споведзі жонак, дзяцей, родных,
блізкіх і калег зніклых, і бальшыня з тых, хто стаў аўтарамі кнігі, сёння тут, за што ім вялікі дзякуй.
Гэта была ўжо трэцяя прэзентацыя кнігі “Мы помнім, першыя дзве адбыліся ў Нарвегіі (Осла) і ЗША (Нью-Ёрк). Прычым, па трагічным супадзенні, прэзентацыя ў сталіцы Нарвегіі
адбывалася ў дзень, калі на сваім лецішчы ў пятлі быў знойдзены заснавальнік і кіраўнік сайта “Хартыя’97 журналіст Алег Бябенін. Вёў рэй кіраўнік “Свабоднага
тэатра Мікалай Халезін, колькі добрых словаў пра кнігу Уладзіміра Халіпа сказалі мэнэджар “Свабоднага тэатра Наталля Каляда і лідэр грамадзянскай кампаніі
“Еўрапейская Беларусь Андрэй Саннікаў.