Плошча. Снежань

Напярэдадні чарговых акцый за незалежнасць Беларусі спаўняецца дзевяць год адной з самых шматлікіх і драматычных акцый пратэсту новага часу — Плошчы 2010.

3296101_original_1.jpg

Тады, у дзень агалошання перамогі Аляксандра Лукашэнкі ў чарговай (чацвёртай для яго) прэзідэнцкай кампаніі, шэсць апазіцыйных кандыдатаў у прэзідэнты — Андрэй Саннікаў, Уладзімір Някляеў, Рыгор Кастусёў, Яраслаў Раманчук, Віталь Рымашэўскі і Мікалай Статкевіч — заклікалі беларусаў выйсці 19 снежня ў 20:00 на Кастрычніцкую плошчу Мінска.

20101219_2_sannikov_election.jpg

Андрэй Саннікаў з жонкай Ірынай Халіп і сынам на выбарчым участку
Акцыя пратэсту выявілася адной з самых масавых у гісторыі незалежнай Беларусі, у ёй прынялі ўдзел ад 15 да 40 тысяч чалавек.

3296101_original_1.jpg


Улады дзейнічалі ў сваім стылі. Напярэдадні старшыня КДБ Вадзім Зайцаў заявіў пра спробы закупкі для правядзення акцыі апазіцыі электрашокераў, наручнікаў, дубінак, газавых балончыкаў, петард. Ён таксама паведаміў, што былі спынены спробы набыцця трох тысяч загваздак.

20101219_3_svaboda_action.jpg


У Беларусі быў заблакаваны доступ да апазіцыйных сайтаў «Хартыя-97», «Беларускі партызан», «Салідарнасць». Таксама паведамлялася аб праблемах з доступам да LiveJournal, Twitter, Facebook і паштовага сэрвісу Gmail.
Перад пачаткам акцыі была атакавана калона Уладзіміра Някляева, якая рушыла з офіса кампаніі «Гавары праўду» на Кастрычніцкую плошчу. Падчас нападу з выкарыстоўваннем светлавых і шумавых гранат усіх паклалі тварам у снег. Нападнікі забралі гукаўзмацняльную апаратуру, якую актывісты штабу павінны былі даставіць на акцыю пратэсту. Сам Уладзімір Някляеў быў моцна збіты, яго забрала «хуткая». У тую ж ноч яго літаральна вывалаклі з палаты ў бальніцы Хуткай дапамогі людзі ў форме.

nekliaev_4.jpg


nekliaev_2.jpg


Пазней міліцыя адмаўляла сваю датычнасць да нападу на калону палітыка. У жніўні 2011 года пракуратура Мінска адмовіла Уладзіміру Някляеву ва ўзбуджэнні крымінальнай справы па факту замаху на яго жыццё 19 снежня 2010 года.


Нягледзячы ні на што ў 20:00 Кастрычніцкая плошча была цалкам запоўнена людзьмі. Атрымалася даставіць і запасную апаратуру.
Кандыдаты ў прэзідэнты — Санікаў, Статкевіч, Рымашэўскі, Кастусёў, Раманчук, Вус — заявілі, што паводле незалежных экзіт-полаў, Лукашэнка набраў толькі 31% галасоў. «Калі не будзе другога тура галасоў, значыць, Лукашэнка з'яўляецца ўзурпатарам», — адзначыў кіраўнік кампаніі «За справядлівыя выбары» Сяргей Калякін.Андрэй Саннікаў заявіў, што рэжым Лукашэнкі паў і абвясціў аб стварэнні Ураду Народнага Выратавання, куды ўвайшлі дэмакратычныя кандыдаты ў прэзідэнты, якія прыйшлі на Плошчу.

20101219_14_action_vibori.jpg


Кандыдаты абвясцілі аб неабходнасці перамоў з урадам аб правядзенні ў краіне паўторных прэзідэнцкіх выбараў без удзелу дыктатара Лукашэнкі.


Калона, скандуючы «Жыве Беларусь!», рушыла па праспекту да Дому ўрада на плошчы Незалежнасці. Па шляху людзі зрывалі чырвона-зялёныя сцягі з будынка КДБ і вешалі замест іх бел-чырвона-белыя.


На плошчы Незалежнасці была ўстаноўлена апаратура. Кандыдаты ў прэзідэнты заклікалі ўпусціць іх у Дом урада для правядзення перамоваў. Некаторыя ўдзельнікі пачалі біць шыбы ў будынку, іншыя абвесцілі гэта правакацыяй.
Каля адзінаццаці вечара пачалася зачыстка плошчы, якая засталася ў масавай свядомасці беспрэцэдэнтным па жорсткасці і наступствам разгонам пратэстоўцаў. Відавочцы паведамляюць, што ў руках у спецназаўцаў былі электрошокеры. Супраць дэманстрантаў выкарыстоўвалі і нейкі невядомы газ.


Дзясяткі ўдзельнікаў акцыі былі ўвезены з плошчы Незалежнасці на машынах «хуткай дапамогі». У многіх з іх былі разбітыя галовы. Яшчэ больш людзей патрапілі ў аўтазакі. У тую ж ноч пачаліся арышты кандыдатаў у прэзідэнты і актывістаў іх штабоў.

ploshcha_2010_tutby_23.jpg


Па інфармацыі праваабаронцаў, 19 снежня было затрымана каля 700 чалавек, у тым ліку журналісты. Многія атрымалі штрафы ці селі на суткі па адміністрацыйных артыкулах. Сярод затрыманых былі і кандыдаты ў прэзідэнты: Уладзімір Някляеў, Мікалай Статкевіч, Алесь Міхалевіч, Рыгор Кастусёў, Андрэй Саннікаў, Дзмітрый Вус, Віталь Рымашэўскі, кіраўнікі іх штабоў і давераныя асобы. Больш за 40 чалавек абвінавацілі ў арганізацыі масавых беспарадкаў. Найвялікшыя тэрміны атрымалі Мікалай Статкевіч (шэсць гадоў зняволення), Дзмітрый Вус (пяць з паловай гадоў), Андрэй Саннікаў (пяць гадоў). На вялікія тэрміны за краты патрапілі нават некаторыя шэраговыя ўдзельнікі пратэстаў.


ЗША і краіны Еўрасаюза выступілі з крытыкай выбараў і жорсткага разгона акцыі пратэста і патрабавалі вызваліць зняволеных. У студзені 2011 былі ўведзены санкцыі ЕС супраць 158 беларускіх чыноўнікаў.


На некалькі год вызваленне палітвязняў стала асноўнай тэмай спрэчак між краінамі захаду і ўладамі Беларусі. Скончыўся гэты працэс толькі напярэдадні наступнай прэзідэнцкай кампаніі, у жніўні 2015 года, калі памілавалі апошніх зняволеных, што адмаўляліся падаваць адпаведныя прашэнні.

Вольга Хвоін па гарачых слядах пра Плошчу:

Разбітая надзея