Попыт на альтэрнатыву
У Мінску адбылася прэзентацыя двух выданняў, якія з’явіліся ў рамках рэалізацыі праекта Еўрапейскага Саюза. А менавіта “развіцця грамадскага дыялога аб
сацыяльна-эканамічных і палітычных альтэрнатывах.
Практычны дапаможнік “Асновы публічнай палітыкі для грамадзянскіх актывістаў прэзентавала 11 красавіка Ірына Віданава.
У Мінску адбылася прэзентацыя двух выданняў, якія з’явіліся ў рамках рэалізацыі праекта Еўрапейскага Саюза. А менавіта “развіцця грамадскага дыялога аб сацыяльна-эканамічных і палітычных альтэрнатывах.
Практычны дапаможнік “Асновы публічнай палітыкі для грамадзянскіх актывістаў прэзентавала 11 красавіка Ірына Віданава.
“Мне было вельмі цікава працаваць над гэтым дапаможнікам. І ў той жа час вельмі складана. Паколькі гаворка ідзе пра тое, чаго ў Беларусі па сутнасці яшчэ не існуе, —
адзначыла аўтарка.
Само паняцце публічнай палітыкі, паводле яе словаў, яшчэ не ўвайшло ва ўжытак у Беларусі. Няма ў краіне і адпаведных акадэмічных праграм. “І грамадзянская супольнасць на сёння не ўключана ў
працэс публічнай палітыкі. А наадварот, дзяржава ўсяляк яе выцясняе з працэсу публічнасці і зносінаў з грамадствам, — падкрэсліла Ірына Віданава.
“У пэўнай ступені сучасная тэорыя і практыка публічнай палітыкі сапраўды можа падацца далёкай ад сённяшняй аўтарытарнай Беларусі з яе рэаліямі, — сказала аўтарка. Аднак,
як зазначыла яна, нават у такіх умовах грамадскі сектар спрабуе ўключыцца ў працэс публічнасці.
“Канешне, сёння мы кажам часцей за ўсё аб абарончым характары, — канстатавала яна. — Калі мы вымушаныя не столькі ўдзельнічаць у публічным працэсе, колькі адстойваць свае
правы і нават змагацца за выжыванне. Але зноў жа ж у тых умовах, у якія грамадскі сектар на сёння пастаўлены, ён робіць максімум ці вельмі многа для таго, каб адкрыць гэты публічны працэс і
ўдзельнічаць у ім паўнавартасна.
Другую кнігу, якую прэзентавалі Даследчы Цэнтр “Даследаванні. Прагнозы. Маніторынг (ДПМ) і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў (BISS), падрыхтавалі шэраг аўтараў. Гэта
эканамісты, сацыёлагі, палітолагі. Кніга атрымала назву “Беларусь: выклікі сацыяльна-эканамічнага развіцця.
“Тут выбраны актуальныя “топавыя тэмы для Беларусі. Гэты праблемы заробку, сацыяльнай палітыкі, энэргетыкі і канкурэнтаздольнасці. І ў кантэксце гэтых праблем мы бачым
сур’ёзныя выклікі, якія стаяць перад эканомікай, — распавёў дырэктар Даследчага цэнтра ДПМ Ігар Пеліпась.
На яго думку, кніга мусіць зрабіць зачын для далейшай дыскусіі і працягу працы над вырашэннем гэтых праблем. І прызначана не вузкаму колу спецыялістаў, а усім чытачам, якія цікавяцца пытаннямі
беларускай эканомікі.