Прадстаўнікі дэмакратычнай грамадскасці заклікалі адзначыць 23 жніўня Дзень памяці ахвяраў сталінскага і нацысцкага рэжымаў
23 жніўня па ініцыятыве Парламенцкай Асамблеі АБСЕ будзе адзначацца агульнаеўрапейскі Дзень памяці ахвяр нацысцкага і сталінскага рэжымаў. Падчас прэс-канферэнцыі ў чацвер прадстаўнікі дэмакратычных арганізацый заклікалі адзначыць гэты дзень і ў Беларусі акцыямі ўшанавання памяці бязвінна забітых людзей.
23 жніўня па ініцыятыве Парламенцкай Асамблеі АБСЕ будзе адзначацца агульнаеўрапейскі Дзень памяці ахвяр нацысцкага і сталінскага рэжымаў. Падчас прэс-канферэнцыі ў чацвер прадстаўнікі
дэмакратычных арганізацый заклікалі адзначыць гэты дзень і ў Беларусі акцыямі ўшанавання памяці бязвінна забітых людзей. У нядзелю група беларускіх грамадскіх дзеячаў, навукоўцаў і журналістаў
наведае мемарыяльны комплекс “Катынь, што знаходзіцца непадалёк ад расійскага Смаленска і дзе з канца 20-х і да пачатку 40-х гадоў мінулага стагоддзя сталінскія апрычнікі забівалі
палітычных вязняў, актывістаў адраджэнскага руху, а таксама польскіх афіцэраў.
“Гэта падзея для нас вельмі важная, таму што Беларусь была ўкрыжавана дваццатым стагоддзем, і ад рэпрэсій таталітарных рэжымаў пацярпелі амаль усе грамадзяне нашай краіны, —
адзначыў старшыня аргкамітэта па стварэнню Руху салідарнасці “Разам Вячаслаў Сіўчык. — Мы цалкам падтрымліваем еўрапейскую ініцыятыву па абвяшчэнню 23 жніўня Днём памяці
ахвяр сталінізму і нацызму, і я хацеў бы нагадаць пра заяву Руху салідарнасці “Разам, дзе мы запатрабавалі ад уладаў публічнага асуджэння сталінізму і нацызму, ажыццяўлення ў
Беларусі дэсталінізацыі, у тым ліку і замены назвы так званай “Лініі Сталіна, дэмантажу помнікаў Сталіну і іншым арганізатарам тэрору, а таксама адкрыцця сваіх гістарычных і
палітычных архіваў, спынення рэпрэсій супраць удзельнікаў акцый па ўшанаванню памяці ахвяр злачынстваў сталінізму, аднаўлення мемарыяльных помнікаў і крыжоў у памяць ахвяр сталінізму, зробленых
рукамі прадстаўнікоў грамадскасці і ліквідаваных па рашэнню ўладаў, адмены святкавання 7 лістапада на дзяржаўным узроўні.
Па словах намесніка старшыні Мінскай абласной арганізацыі Беларускага рэспубліканскага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, кіраўніка Беларускага Шуманаўскага таварыства і сябра малой і
вялікай радаў Згуртавання беларусаў свету “Бацькаўшчына Ігара Лялькова, 23 жніўня адбудзецца вялікая выправа ў мемарыяльны комплекс “Катынь.
“Там пахаваны не толькі афіцэры Войска Польскага, расстраляныя па загаду Берыя і Сталіна пры канцы 1939 — на пачатку 1940 гадоў, але ў Катыні пахаваны і каля 15 тысяч ахвяр
Смаленскай турмы і смаленскіх лагераў, — нагадаў гісторык. — Гэта таксама прадстаўнікі так званага “смаленскага адраджэння 20–30-х гадоў. Значная частка
гэтых людзей былі беларускіх поглядаў, якія вызнавалі Смаленшчыну як беларускую зямлю. Смаленшчына не паспела далучыцца да Савецкай Беларусі, хаця такія планы былі, і прадстаўнікі гэтага
“смаленскага адраджэння таксама ляжаць там, у Катыні, і таму арганізацыі, якія я прадстаўляю, таксама, як і Рух “Разам, Рух “За свабоду,
ініцыююць гэту вялікую выправу ў Катынь 23 жніўня менавіта для ўшанавання памяці людзей, якія, як то афіцэры Войска Польскага, сталіся першымі ахвярамі злачыннага хаўрусу нацызму і камунізму ў выніку
падпісання Пакту Молатава-Рыбентропа 23 жніўня 1939 года.
“Мы лічым, што без асэнсавання тых падзеяў на нацыянальным узроўні, без прызнання на ўзроўні дзяржавы ўсіх тых злачынстваў і іх асуджэння немагчыма перайсці да пабудавання дэмакратыі і
развіцця дэмакратычнага грамадства ў Беларусі, — падкрэсліў намеснік старшыні Руху “За свабоду Юрась Губарэвіч.
Ігар Лялькоў, Юрась Губарэвіч і Вячаслаў Сіўчык заклікалі ўсе беларускія грамадскія арганізацыі, усіх грамадзян Беларусі, якія неабыякавыя да тых падзеяў, далучыцца як да акцыі ў Катыні, так і да тых
жалобных мерапрыемстваў, якія 23 жніўня будуць ладзіцца па ўсёй Беларусі на месцах пахавання ахвяр таталітарных рэжымаў.